Archive for October, 2007

птушкі

Friday, October 19th, 2007

Цёшчын фэд-2 аказаўся дастойным аппаратам. Ціхі, зручны, непрыкметны, ня вельмі цяжкі. Шмат таннай аптыкі пад яго яшчэ можна знайсьці. Перарасьці яму на штодзённую камеру не дазваляе толькі немагчымасць прыкруціць шырокакутны аб’ектыў. А так - нараканьняў няма.
Нават жонка зь ім упраўляецца. Як ні дзіўна.
На здымку — Юлька ганяе галубоў.

пра выставу Булгака

Saturday, October 13th, 2007

Называецца даволі гучна “Ян Булгак — фотаграфік”. Будзе праходзіць да 11 ліст. ў Віленскай краіннай галерэі (Didžioji g. 4,). Фатаграфік дык фатаграфік.
Прадстаўлена вялікая калекцыя. Але як па мне, экспазіцыя магла быць меншай ці больш прадуманай. Шмат увагі ўдзеляецца праэкту “Фотографіческій архів”, які Булгак рабіў па замове гарадзкога самаўраду Вільні яшчэ перад Першай сусьветнай вайной. [...]