Пра кампрамісы
Рабяты, расслабцеся. Рашэньне пра цэнтралізаваны пераход беларускіх выданьняў на наркомаўку ўжо прынятае. Зараз ідзе толькі даволі пасьпешнае фармаваньне грамадзкай думкі, ад якой, на самой справе мала што залежа. Хто прыняў рашэньне і якія былі матывы — хто вам праўду скажа? І навошта нам яе ведаць?
Праблема ў тым, што нашы енералы разглядаюць Беларусь/беларускі рух (літаратуру, палітыку і г.д. - падстаўляй патрэбнае), як прыватнае прадпрыемства. Захачу — ліквідую продаж жувачак. Не захачу — буду прадаваць іх, нават калі справа не акупае сябе.
Што да кампрамісаў. Я да іх стаўлюся спептычна. Натуральна, магу, напрыклад, пагадзіцца з чалавекам, які сьвярджае, што аргентынскія віны лепшыя за чылійскія. Ці Кэнан лепшы за Нікан. Бо на паўднёвамерыканскія віны і на кэнан зь ніканам — дыхаю роўна.
Але ў большасьці выпадкаў саступкі не акупаюць сябе. Прадаць душу д’яблу немагчыма. Бо як ні круці — у выніку ўсё роўна атрымаецца, што ты зрабіў вялікі падарунак пэрсанажу, зь якім лепш не сутыкацца. Ды і падарунак твой належным чынам не ацэняць.
мне падаецца, што пераход “тарашкевістаў” на “наркамаўку” - гэта не кампраміс, то бок, з другога боку ў адказ ня толькі ня будзе ніякіх саступак, нават больш іншы бок нават не заўважыць, што з гэтага боку былі нейкія крокі. ім гэта зусім ня важна.
З другога боку — безсэнсоўна трымацца за тыя мягкія знакі. І адмаўляцца ад іх — глупа.
Дык а я пра што? Капітуляцыя дэ-факта адбылася. І гэтая імітацыя, якой нас хочуць накарміць, — плявок у твар усім.
Справа ня ў тым, што капітуляцыя. (Іншае пытаньне — а ці была барацьба?). Проста ніхто апрача енералаў ня ведае ўмоваў той капітуляцыі. Астаняе ўжо дробязі.
У любым выпадку — гэта не мая вайна. Як ні круці.
маеш рацыю.
А наколькі правераная інфармацыя пра “прынятае рашэньне”? Яна ад самім “генэралаў” сыходзіць?
Уся дыскусія сапраўды падобная больш на імітацыю дыскусіі. Усё тлумачыцца/апраўдваецца рознымі, часам супярэчлівымі аргумэнтамі. Для аднаго адзін аргумэнт, для другога - іншы. Г. зн. сапраўдныя прычыны называць ня хочуць ці ня могуць, бо прычыны гэтыя могуць ня вельмі добра характарызаваць “генэралаў”. Мэта “дыскусіі” - патушыць пажар, зьліквідаваць ці мінімізаваць непраемныя наступствы “рашэньня”.
“Генэралы” рызыкуюць страціць давер “жаўнераў” зусім. А давер гэты і так толькі мізарнеў зь цягам часу.
Але нейкі пазытыў у гэтай усёй гісторыі ёсьць. Маскі зьляцелі. Яснасьці болей. Разачараваньне ёсьць, але гэта амаль пэрманэнтны стан
Інфармацыя неправераная. Але іншых варыянтаў пакуль не праглядаецца.
Праблема мне бачыцца ў тым, што енералы нашы — пэрсанажы вельмі таленавітыя, але легкавесныя. Ня можа публіцыст быць уплывовым чалавекам. Ён можа складна і цікава выказваць свае думкі. Проста ўсё вяртаецца на свае месцы.
Што да жаўнераў — думаецца, што яны знойдуць дзе прыкласьці свае сілы.
Легкавеснасьць сапраўды мае месца. Шараханьне і зьмена курсу ад мінімальных павеваў/намёкаў/падмігваньняў ці то з-за заходняй, ці то з-за усходняй мяжы проста ўміляе. Самыя галоўныя нашыя ідэолягі паводзяцца проста як куклы ў чужых руках. Ці то праз сваю інфантыльнасьць, ці то праз празьмерную “гнуткасьць”.
Ty nie prahladaješ paralelaŭ z “vyzvaleńniem” muzykaŭ z hieta čornaha śpisu?
паралеляў не праглядаю. Гэта зьявы з аднаго ланцужка.
A što za łancužok, kali nie sakret? Niešta ŭ majoj hałavie heta nie ŭkładajecca ŭ adno rečyšča, ale padśviadomaje adčuvańnie jość…
доўгі ланцужок складаных кампрамісаў на якія пайшлі стомленыя гэроі. Хто аўтар гэтай задумкі — не ўяўляю.
Mnie padajecca, što aŭtara(ŭ) hetaha łancužka ŭsio ž varta pašukać. Varta zadacca prostymi pytańniami, typu kamu toje-j-toje było niavyhadna, i kamu moža być vyhadna, kali toje-j-toje budzie inšym. Heta moža j drobnyja elementy, ale ź ich składajecca vobraz praŭdy pra toje, dzie my.
Ja dumaju ŭ kožnaha źviana svoj aŭtar. Na žal niejkaj ahulnaj stratehiji niama, bo niama stratehaŭ. Niachaj by jana byla nia lepšaja, časam pamyłkovaja, ale była b. Chibnuju strahehiju možna źmianić. A kali niama jaje, značyć nie daraśli jašče. Broŭnaŭski ruch. Nie vykryštalizavali jašče my stratehaŭ.
A tut i ciapier, hledziačy pa ŭsim, asobnyja vypadki, kali i składajucca ŭ łančužok, to tolki praz vuzkaść našych “šyrokich kołaŭ”.
Nu, vuzkaść našych šyrokich kołaŭ – nie zahana. Što jość, toje jość.
Nie łancužok heta, ja miarkuju, a davoli pradumany nacisk pa niekalkich napramkach. Ja na hetuju temu troški bolš razhornuta pasprabuju napisać u siabie na blogu.