Віджы нашых дзён
Здымкі, якія трапляюць на сайт радыё “Свабода” рэдка выходзяць за межы візуальнага шуму. Нечаканым выключэньнем зьяўляецца Міця Бартосік. Нечаканым, бо ўявіць Бартосіка, які калупаецца ў настройках фотаапарата — нерэальная задача.
Картачкі, зробленыя самай простай стужачнай (ага!) мыльніцай, з успышкай у лоб зачароўваюць.

У падобным стылі працаваў Віджы (Weegee) — культавы фатограф, які сваю кіпучую творчую энэргію скіраваў на фіксацыю начного жыцьця Нью-Ёрка 30-40 гадоў. Меламаны павінны памятаць яго картачку, якая карасавалася на зорнаўскай кружэлцы Naked City.

На здымках, які зрабіў Віджы безсэнсоўна шукаць паўтаны ці глыбокія дэталі ў ценях. Толькі асьлепленыя і скрадзеныя ў начы фігуры. Аказваецца, часам гэтага дастаткова, каб ўражваць гледача на працягу доўгіх дзесяцігодзьдзяў.


Трэба прызнаць, што Міця ня менш вялікі чым Віджы


і гэтая картачка таксама нічаво

пс. Адэкватны і падрабязны артыкул пра Віджы знойдзеце тут
У фотках аб’ект заўсёды казаў сваё вырашальнае слова )))
думаю, што словы — у суб’ектаў.:)