манаманія
Tuesday, July 24th, 2007Я па ранейшаму фатаграфую свае сьняданкі. Можа калі-небудзь і навучуся рабіць гэта.
На здымку, дарэчы, ніякага фаташопу. Гэта колер нармальнага амлету з нармальных яек з нармальных вясковых кур.
Я па ранейшаму фатаграфую свае сьняданкі. Можа калі-небудзь і навучуся рабіць гэта.
На здымку, дарэчы, ніякага фаташопу. Гэта колер нармальнага амлету з нармальных яек з нармальных вясковых кур.
Здымкі, якія трапляюць на сайт радыё “Свабода” рэдка выходзяць за межы візуальнага шуму. Нечаканым выключэньнем зьяўляецца Міця Бартосік. Нечаканым, бо ўявіць Бартосіка, які калупаецца ў настройках фотаапарата — нерэальная задача.
Картачкі, зробленыя самай простай стужачнай (ага!) мыльніцай, з успышкай у лоб зачароўваюць.
Адкрыцьцё прайшло нармальна. Хоць палову працаў не здолеў павесіць. У галерэі скончылася вяроўка, і купляць ў нядзелю а 19 не было дзе. Да заўтрага будзе лічыцца, што так і было задумана. Яшчэ адна праца вісіць дагарынагамі, але гэта заўважылі толькі сьпіцылісты.
Праз тую вяроўку адкрыліся на гадзіну пазьней. У паніцы засьвяціў стужку, якую адзьняў ў Пярвалцы. [...]