пра настольны тэніс
Чэмпіянат сьвету ідзе ў індывідуальным заліку. Нават атрымліваецца сачыць за трансьляцыямі. Учора Вова Самсонаў перамог майго любімага абаронцу CHEN Weixing’а. Самсонаў, відавочна, у вельмі добрай форме і ў аўстрыяка не было ніякіх шанцаў. У партыях нібыта назіралася барацьба, але гэта чыста лічбы пратаколу. У патрэбны момант Вова ўключаў турба-рэжым і рабіў вынік. Умудраўся нават лавіць абаронцу па месцу.
Адзіны момант які не дае з аптымізмам глядзець на турнірную будучыню чэмпіёна-чэмпіёнаў — гэта тое, што нямала ачкоў ён прайграў абаронцу на перакрутах “права-направа”.
Ніякіх адкрыцьцяў у жаночым турніры не заўважыў. Усё тыя самыя кітайскія прозьвішчы. Не паганае ўражаньне пакінула расейская абаронца Ганіна. Але адсутнасьць стабільнага завяршаючага ўдару навылет, робіць усю яе беганіну малапрадуктыўнай.
No comments yet.