з празьднічкам, прававерныя
Кожны год, дзесьці так у апошняй дэкадзе сакавіка мяне падмывае напісаць простыя і банальныя словы пра рэчы відавочныя.
Колькасьць людзей, якія за апошнія 20 гадоў пацярпелі за свае перакананьні, у тысячы разоў большая за тыя ахвяры, якія панесьлі чорныя пад час барацьбы за свае правы.
Калі кажуць пра віртуальнасьць беларускай апазыцыі, то яна ня больш віртуальная за ўсе астатнія постсавецкія апазыцыі. Але паглядзіце на Кіеў і паглядзіце на Менск.
Можа такія страты на сумленьні генералаў? Чаму ў іх не атрымліваецца рэалізаваць патэнцыял, якога магло хапіць на 5 рэвалюцый?
Магчыма праблема ў марах. Вось якая мара ў Валіка Вячоркі? Правільна. Каб “Звязда” пачала выходзіць тарашкевіцай. Лябедзька марыць выіграць мільён у нацыянальную латэрэю. Можа за Мілінкевічам ёсьць нешта, але ён не фармулюе свае мары.
А можа, усё куды прасьцей. Неадэкватная колькасьць пацярпелых за яшчэ невядома што выцягвае з памяці старую показку пра гэбэшнікаў, якім даручылі пафарбаваць плот. Праз суткі разьведчыкі дакладваюць. “Плот пафарбаваны. Страты — 2 маляра”.
І яшчэ. Ледзьве не забыўся. Прыгожая гісторыя, якую любіў/любіць паўтараць Зянон Пазьняк пра тое, што павінны нарадзіцца людзі якія ня ведалі камуністычнага рабства і тады ўсё будзе добра – на самой справе віламі па вадзе пісаная. Досьвед несавецкай Літвы сьведчыць пра тое, што пакаленьне, якое ня ведала камсамольскага прымусу не атрымалася лепшым. Падлеткі, на чыі шыі ня вешаўся піянерскі хамут зь вялікім задавальненьнем бьюць бабулек , здымаюць гэтае дзела на відэа і выкладаюць у сетку. Відэа экзэкуцый над аднаклясьнікамі, як разумею, штука будзённая.
I vas taksama.
Vielmi trapnyja słovy pra paciarpiełych za nieviadoma što.