Перазовы варожых галасоў

У чарговы раз трапіўшы пад лошадзь (праз стрл+ф нічога ня знойдзеце, як ні дзіўна), стаў час ад часу купляць тутэйшы лім.

Ня ведаю, што зь людзьмі здарылася, але паўднёвых суседзяў успамінаюць у кожным нумары, то апублікуюць пацешнае апавяданьне пра лесьніка-заафіла з Белавежскай пушчы, то ўступяцца за гонар беларускіх гісторыкаў. То проста якога Хадановіча апублікуюць. Што ўжо сьмешна. Чэснае слова.

Я спачатку грашыў на тое, што рэдактар газэты з Друскенікаў. А дзукі, як добра вядома, да Беларусі (і РБ) маюць некаторыя сэнтыменты.

Потым зразумеў, што новую беларускафільскую хвалю я не ацэніў як трэба. Тут у адной газэтцы прачытаў прызаньні аднаго шрайбікуса ў беларускім паходжаньні. Крок сьмелы. Па сваёй сьмеласьці напэўна пераўзыйдзе публічны гамасіксуальны акт на Катэдральнай плошчы. Тэкст падпісаў такі дзіўнаваты чалавек — Маруюс Івашкявічус. Такі красаўчык ціпа Югасі К. Жэманны не па дзелу і ўвесь такі постмадэрновы.

Чытаць гэта пачаў па адной прычыне — у Марыюса І. разам з адсутнасьцю літаратарскага і рэжысерскага таленту назіраецца прысутнасьць абвостранай чуйкі на актуальныя тэмы і тэматыкі. Актуальны і падаючы надзеі празаік/драматург/рэжысер. У кожнай літаратуры павінен быць такі актуальны малады чалавек. Іначай літаратурны працэс закісьне.

Сам тэкст (апрача самаго драматычнага прызнаньня) вялаваты. Ну зьездзіў, паглядзеў на краіну-заапарк. Людзі, якія жывуць за дротам сьмешныя і мяне зь імі мала што яднае. Можна сказаць чужыя. Гэтыя 2 простыя думкі размазаныя на 2 газэтныя паласы.

Прачытаў гэты тэкст па дарозе Вільня-Коўна. Цягнікі існуюць менавіта для чытаньня такой ерунды. Пра сябе яшчэ падумаў: “Ну калі такое перакласьці. Што будзе на выхадзе? Пшык! Гэта ж які камэнтар трэба напісаць, каб кожнаму чытачу стаў зразумелы подзьвіг Марыюса І.?”

А тут гляджу ў часопісе Архэ тэкст апублікаваны.. Апетыўненька так. Раней, чым на мове арыгіналу(?) пабачыў сьвет. Што праўда, з арыгіналам пераклад разыходзіцца, але гэта ўжо дробязі.

Зь месяц не купляў тых лімаў. А тут узяў, каб афішу ковенскіх галерэяў паглядзець. Разгарнуў газэтку — а там Марыйка Мартысевіч са сваімі анальфабэцкімі прагонамі, пра тое, як слаўна пісалася Ластоўскаму пад польскай акупацыяй. Хіхі-хаха, канешне, і Мартысевіч паўпісьменная і глупаватая. Гэта нават да Вішнёва дайшло. Усё гэта ня важна, на самой справе.

Важна тое, што беларуская літаратура атрымала кваліфікаванага пераклачыка з добрым густам. Вітас Дякшніс яго завуць.

пс. зь Вітасам знаёмы больш як 10 гадоў, але не ўяўляў, што ён так добра валодае расейскай мовай.

RSS feed | Trackback URI

2 Comments »

Comment by l-z Subscribed to comments via email
2007-03-10 08:05:32

> Жэманны не па дзелу і ўвесь такі постмадэрновы.

А чым ён яшчэ вядомы?

Comment by Administrator
2007-03-10 15:38:21

Аўтар дрэннага дакументальнага кіна пра Пунск. Перад паказам кіна па целіку доўга тлумачылася чаму гэтае кіно актуальнае і неабходнае.

Пара пьес была. Адна зусім правальная, другая лепшая.

Нармальны актуальны аўтар. Актуальна Беларусь — напіша пра Беларусь. Сталі неактуальнымі парцізаны - напіша пра тое, што парцізаны неактуальныя.

 
 
Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.