Адамавы яблыкі-цвей.
Падыходзячы да кінатэатру, я заўважыў купку духоўна багатых малалетлетак, якія курылі на ганку. І гэтая карціна нічога добрага не прадвяшчала.
За 15 хвілінаў да пачатку квіткі былі толькі на прыстаўныя крэслы. І гэта ў панядзелак.
Ня ведаю, ці раённы кінатэатр сільна ў моду ўвайшоў, ці у якім шэрым глянцу фільм разрэклямавалі, ці проста народ так актыўна рэагуе на субкультурную тэматыку (галоўны гэрой фільма — нацы), але на прыстаўным крэсьле сядзеў не адзін я.
Фільм заяўлены як камедыя, але нічога сьмешнага не заўважыў. Ну што сьмешнага ў аналізе, напрыклад, апазыцыі “інфармацыя вс. праўда”? Магчыма, калі вы скончылі факультэт тэалёгіі, то і разгляд тэмы “дабро і зло” падасца вам пацешным. Я такой адукацыі не атрымаў, таму сьмяяцца не атрымлівалася. Духоўна багатыя малалеткі рагаталі на ўсю іванаўскую, але гэта якраз у межах нормы.
Фільм (у першую чаргу) рэкамендуецца для прагляду тым асобам, якія не зразумелі, чым так спадабаўся народу кінчык пад назвай “Жыцьцё цудоўнае” Бэніні.
Каб ксёндз Завальнюк (ці як яго там?) пачаў галадоўку за тое, каб “Адамавы яблыкі” паказалі ў вышэйшых і сярэдне-спецыяльных навучальных установах Беларусі — то такі парыў можна было б і падтрымаць. Прынамсі на словах.
Карцінка з завалам у бок сіняга. Ня ведаю, гэта такая задума апэратара ці асаблівасьць канкрэтнай копіі. Апэратарская праца сьціпленькая. Без дэманстрацыяў магчымасьцяў оптыкі і т.п. Карцінка прадуманая, як зараз водзіцца. Гук парадаваў. Ніякіх бразганьняў ключоў за сьпіною і дэманстрацыі таго, чаго не здагадаўся прадэманстраваць у сваіх працах Лукас.
Сачыце за афішамі.
No comments yet.