пра дасягненьні нізкіх тэхналёгіяў.

У цёшчы адкапаў стары фотаапарат Фэд-2.. Думаў зь яго зрабіць пінхол, бо чамусьці быў перакананы, што ў фэда таго кокнуўся аб’ектыў.

Апарат жыве на сьвеце з пачатку 60-ых. Да гэтага ім карысталіся (спачатку – актыўна, потым – час ад часу) розныя людзі ня схільныя да ашчаднага абыходжаньня зь мэханікай.

Ляжаў ён у мяне без справы пару месяцаў на шафе. Потым дастаў, пакруціў у руках, пашчоўкаў – быў уражаны мягкасьцю (іначай ня скажаш) працы. Дальнамерныя камеры ў параўнаньні зь люстэркавымі маюць свой шарм. І працуюць цішэй і выглядаюць ня вельмі каб, дык перад імі народ асабліва і не крыўляецца. Вельмі зручная штука для вядзеньня фоталогу.

Адзьняў ім стужку – усё працуе. Здаецца нават і вытрымкі адбівае правільна.

Але гэта толькі прызказка. Казка наперадзе.

Майму прыяцелю падаравалі фотаапарат Зоркий-4. Сямейная рэліквія. Дзед ім здымаў, бацька здымаў, а ўнукі не здымалі. Вырашылі падарыць сябру, які любіць здымаць розным хламам.

У апараце аказалася адзьнятая стужка. Мэтадам выключэньняў падлічылі, што яна праляжала ў апараце ў непраяўленым стане гадоў так 15 (пятнадцаць) мінімум. Стужку завезьлі ў лабараторыю і праявілі. Атрымаліся цалкам якасныя негатывы.

На самой справе можна было б і з лабараторыяй не заганяцца, а абыйсьціся распушчальнай кавай з содай.

І з гэтай гісторыі растуць рытарычныя пытаньні да аматараў прагрэсу.

а) ці ўключыцца электронная прыклада, канцэпцыя якой была расправана 80 гадоў таму?
б) ці пражыве электронная прылада ў працаздольным стане больш за 40 гадоў?
в) ці можна будзе расчытаць зь носьбіта інфу, калі прыняць да ўвагі, што канцэпцыя гэтага носьбіта распрацаваха гадоў лічы сто гадоў таму?

Адказы, яснае дзела, будуць “не, не і не”.

Рэдкі каммпуцір пражыве больш за 1х гадоў.
Рэдкая дыскетка вытрымае перазапіс.
Няма дзе счытаць магнітафонную касэту, на якую запісвалі каштую інфармацыю савецкія праграмісты.

RSS feed | Trackback URI

4 Comments »

Comment by Sergiej Subscribed to comments via email
2007-01-26 20:04:13

а) ці ўключыцца электронная прыклада, канцэпцыя якой была расправана 80 гадоў таму?
Уключыцца, уключыце тэлевізар

б) ці пражыве электронная прылада ў працаздольным стане больш за 40 гадоў?
Пражыве, шмат тэлефонных станцый якія астатнія гады ліквідуюць прапрацавала нешта каля гэтага, яныб і надалей працавалі, каліб новыя не былі ў 200-500 разоў меньшыя ды хутчэйшыя.

в) ці можна будзе расчытаць зь носьбіта інфу, калі прыняць да ўвагі, што канцэпцыя гэтага носьбіта распрацаваха гадоў лічы сто гадоў таму?
будзе інтэрнэт, іншыя носьбіты - мёртвая галіна :)

Comment by Administrator
2007-01-27 04:07:50

>Уключыцца, уключыце тэлевізар

зроблены 60 гадоў таму? не ўключыцца. Яны лямпавыя.

>Пражыве, шмат тэлефонных станцый якія астатнія гады ліквідуюць

гэта прафэсійная тэхніка. Яе і зараз нічога так робяць.

 
 
Comment by Віця Subscribed to comments via email
2007-01-27 04:37:26

Маеш рацыю, дзядзька. Лепей за добрую мэханіку анічога няма. Акрамя толькі, мабыць, добрай біялёгіі.

 
2008-12-21 13:15:28

[...] было б здымаць якой дальнамеркай ціпа ляйка. Каб у цёшчынага фэда былі вытрымкі даўжэйшыя за 1/30, то і яго можна было б [...]

 
Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.