підагагічаскае
Зайшоў у краму спорттавараў (няўжо такі з 2 “т”?). Хацеў для Юлькі набыць танных памаранчовых тэнісных шарыкаў. Не таму што монаманія, а таму што лёгкія і скачуць весела. Папрасіў самых танных – мне прапануюць трохзорачныя. З такімі, па-ідэі на ЧС гуляць можна. Спецыфіку іх палёту дзіцёнак пакуль ня ў стане ацаніць.
– Не, – кажу, – мне самых простых, калі ласка. Я зь імі гуляць ня буду.
– аааа, – усьміхаецца прадаўшчыца, — ясна! Вам для ката!
Прадавачкі ўсюды аднолькавыя. Мяне заўсёды дзівіла, чаму столькі год вучаць прадавачак і журналістаў.
прадаўшчыц ніхто тут асабліва ня вучыць.
офтопік.
Прывітаньне, Антаніян!
Хацела ў Вас спытаць - ці можаце Вы мне дапамагчы?! Мне патрэбна перадаць адной жж-юзэрцы ў Вільні грошы (каля 50-60 эўра), а яна адпаведна перадасьць для мяне пакунак (слінг-шалік, бо значна таньней чым у Менску), і гэты пакунак трэба перадаць мне ў Менск і якімсьці чынам перадаць Вам грошы ад мяне. Ці магчыма правесьці такую апэрацыю?! Дзякуй.
Дар’я.