жыві хутка памірай маладым
Той інфармацыйны (амаль)ваакуум, у якім мы жылі ў пачатку 90-ых мае свой кранальны шарм. Часы недасягальнай на сёньня цнатлівасьці.
У інтэрнаце літінстытута была вельмі папулярнай кружэлка Тома Вэйтса swordfishtrombones (дзіўны рэліз Цэнтру ракінрольных прыходаў). Сярод студэнтаў ня самай правінцыйнай навучальнай установы было пашыранае меркаваньне, што выканаўца пару гадоў як памёр. Бо сьпяваць з такім накалам і заставацца ў жывых, у нашым разуменьні, было проста немагчыма.
No comments yet.