пра загалоўкі
у рсс-стужцы НН пабачыў загаловак
Аптымісты кажуць, што падаць далей няма куды. На тое яны і аптымісты. Да барадатых жанчынаў яшчэ не дайшлі, але праца ў патрэбным накірунку вядзецца.
Патас змаганьня з наступствамі постмадэрнізму, якім вылучаецца галоўны рэдактар выданьня, на самой справе толькі шырма, прыкрыцьцё для зьніжэньня плянкі.
Постмадэрнізм нікуды ня зьнік. Брус У. зь гітарай наперавес едзе пашыраць рынак збыту левайсаў. Фядута кучаравым слогам алімпіядных сачыненьняў піша пра рэчы, якія па шэрагу прычынаў ня здольны асэнаваць. Але, трэба прызнаць, аўтар вылучаецца некаторай франдой, дзякуючы недарэчнаму цытаваньню Ільфа з Пятровым.
Магчыма, гэта і ёсьць сапраўдны шлях да масавасьці, і колькасьць чытачоў у Ганцавіцкім раёне вырасьце з 6 да 8. Але неяк слаба верыцца.
І яшчэ, усе гэтыя размовы пра тое, што калі не дадзіце грошай, мы прыстрэлім гэтага сабачка, і ні як не захаваць якасьці выданьня, гучаць сьмешна. Бюджэт рэдакцыі ў 1991-1995 гг. скаладаў ад сілы баксаў 300, ганараў не плацілася зусім. І нічаво. І праз 10 гадоў не сормана за тую газэту. Ні Дубаўцу, ні ўсім тым, хто зь ім працаваў. Ну хіба што Ю.Шаўцоў саромеецца гэтага факта сваёй біяграфіі.
Шмат у чым згодны. Наконт Фядуты — на ўсе 100, бо гэта, бяручы таго ж Бэндэра, — мэдыцынскі факт. Чалавек, які заўсёды “можа паступіцца прынцыпамі”, піша ня дужа зразумела што па-расейску пра беларускіх паэтаў — гэта ж тое самае выкладаньне гісторыі Беларусі не па-беларуску ў духу хаатычнае абэрацыі ідэі.
Але ўсё ж такі НН — гэта НН. Яна была й ёсьць. А tertium пакуль што non datur.
Магу сабе дазволіць не асабліва разважаць наконт прынцыповасьці-непрынцыповасьці колішніх камсамольскіх функцыянераў. Прычым функцыянераў зь вельмі някіслай кар’ерай. Зь яго выкладчыцкімі талентамі не сутыкаўся (і спадзяюся пазьбегнуць гэтага шчасьця). Гэта праблема яго працадаўцаў. Знайшоў сабе чалавек працу і добра. Я сам без працы бывае правісаю і даводзіцца рабіць не зусім тое, што ўмею. Таму гляжу на гэта ўсё спакойна.
А калі НН у вачох чытачоў застаецца ёй – вельмі рады гэтай акалічнасьці. Я ж газэту не пазнаю. Магчыма, са зрокам нешта стала.
Хрэнь якая. Я вывучаў гісторыю і Старажытнай Грэцыі, і Францыі, пісаў рэфэраты па гісторыі Бурмы і па гісторыі Швэйцарыі. Дык колькі моў я павінен ведаць?
Не, я не перакрэсьліваю вашыя высновы наконт параўнаньня НН Дубаўца і Дынько. Тут толькі сьляпы можа ня ўбачыць розьніцы. Я проста пра тое, што іншага, сапраўды, non datur. Ну не “Народную” ж “волю” чытаць.
А што да таго, што “няма таго, што раньш было…” Няма. Таго, што было. Закон прыроды. Быцьця. І нікуды мы ад яго ня дзенемся. Вось і НН ня дзелася. Але ў нас ня толькі таго, што раньш было, а й таго, што ўва ўсіх сёньня ёсьць, няма. “А беларусы ж нічога ня маюць. Няхай жа хоць будзе Янка Купала…” Андранік Антанян і НН, “яка вжэ е”.
на самой справе я вельмі скептычна стаўлюся да спадчыны Янкі Купалы, а да сваёй пісаніны – і пагатоў. Што да сітуацыі на беларускім газэтным рынку, то яна, сапраўды, ахавая. Зрэшты, выходзіць газэта “Свабода”. Пакуль яна грэе неба, але думаю, усё будзе добра.
Ну, “скептычна стаўлюся” і “няхай жа хоць будзе” ў маім разуменьні адно другое ня зьнішчаюць. Сьвет без таго, да чаго мы ставімся скептычна, быў бы такі нецікавы, што хоць у палонку галавой. Мне цікава чытаць і Купалу, і Антаняна, і НН… І скепсіс я разумею. А са “Свабодай” толькі сёньня, па вашай наводцы, пазнаёміўся. Так што ёсьць плён нават і ў недасканалым.
І, можа, ня “ўсё будзе добра”, скепсіс нам заўсёды прыдасца, але, як той кухар-акультыст Юрайда казаў: “Ніколі так ня было, каб ніяк ня было. Пакуль нешта будзе,неяк яно будзе” (цытую па памяці).
А хто такi Андранiк Антанян?
аўтар зыходнага запісу.
Чалавек, якога заўсёды цікава паслухаць. У якога ёсьць думкі і які іх можа выслоўліваць так, каб чытачу было зразумела, што ён хоча сказаць. У адрозьненьне ад процьмы пішучых, мэта сакральнага акту пісаньня ў якіх з думкамі ну аніяк не перакрыжоўваецца.
у НН тв-анонсы на вечар ня могуць выходзіць з прычыны яе штотыднёвасьці.
тады што гэта?
о, як я з табой згодна! чытай тут мой апошні камент (32)
Прабачце, вы ж не старажытным грэкам аб гэтым пісалі. І не “бурмачам” (ці м’янманцам”). Адчуйце розьніцу!