підагагічаскае

Паліць выхожу на гаўбец, каб пасьвіць сітуацыю ў пакоі. Юлька звычайна не разумее, што за ёй сочаць. Учора пабачыла, што мяне ў пакоі няма. Падыйшла, урубіла целік сама, залезла на канапу, разгляглася і гледзіць у скрынку. Вылітая мамка. Сьмешна, канешне, але давялося ёй выпісаць крыху па попе, бо тэлевізар уключаць мы ёй не дазваляем.

На самой справе некаторыя дзеяньні дзеткі ставяць у тупік. Сёньня, напрыклад, карміў яе, а яна ўзяла хлеб пакрышыла ў кубак з вадой і пачала з кубка рукамі есьці. Нават не ўяўляю, што б параіў у такім выпадку доктар Спок.

RSS feed | Trackback URI

8 Comments »

Comment by l_z
2006-09-21 06:09:04

Доктар Спок сказащ-бы, што па попе — гэта не педагагічна :)

Comment by Administrator
2006-09-21 06:14:19

Не педагагічна, гэта калі “нельга” у некаторых выпадках перастае быць “нельга”. Да таго ж на попе звычайна даволі тоўсты пампэрс.:)

Comment by Палівач
2006-09-21 06:56:10

Па попе - гэта цалкам педагагічна. Але забараняй-не за бараняй, а працэс прыпыніць немагчыма. Будзе сама ўключаць тэлевізар.:)

Comment by Administrator
2006-09-21 07:43:39

Будзе сама ўключаць тэлевізар.:)
у гэтым не даводзіцца сумнявацца:(

(Comments wont nest below this level)
 
 
 
 
Comment by julcik
2006-09-21 07:07:57

Янка любіць таксама хлеб пакрышыць у што-небудзь вадкае (у суп ці ў ваду - не істотна), а потым рукамі есьці, прычым ён яшчэ хлеб перад тым як есьці ад вадкасьці выціскае :)

Comment by Administrator
2006-09-21 07:46:59

ну ў гэтым ёсьць свая лёгіка. Які сэнс дзіцёнку душыцца сухім хлебам? Так. Суп, вада, бульён – розніцы ніякай.

 
 
Comment by мусій
2006-09-21 08:27:30

дохтур Шпок (Чпок) пішов купатись.

 
Comment by Serzhik Antanian
2006-09-24 13:50:00

Телевизор надо переделать так чтобы сама не могла включить, а то так будет (надеюсь что этого не случится) как со мной. Я сам делал разные переходники и один дома смотрел телевизор почти весь день и об этом сильно жалею. Вернуть зрение невозможно. :-(
Можно так Юлю научить крошить хлеб в бульон и кушать ложкой.

 
Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.