Archive for August, 2006

“Жоўты колер белага сьнегу”

Wednesday, August 16th, 2006

Спрабую чытаць Асташонка. Пасьмяротная кніга. “Жоўты колер белага сьнегу” называецца. Месцамі трапна і дакладна, месцамі патасна. Патас памножаны на завышаную самаадзнаку.
Злавіў сябе на тым, што раздражняюць пастаянныя апэляцыі аўтара да таго, што ён скончыў нейкую блатную школу з французкім ўхілам. Можна падумаць, што атрымаць атэстат сьпеласьці ў мажорскай школе – гэта нейкае рэальнае дасягненьне [...]

Якуб Колас і дзеці

Tuesday, August 15th, 2006

Успамінае Алесь Петрашкевіч
“< ...> такая ўсьмешка на твары, прыветная, можа, нават жартаўлівая… І кажа: “Ай, хлопчыкі, як гэта хораша, прыемна, што вы зайшлі з такой прапановай! Але ведаеце: у мяне ад гэтых засяданьняў ужо… тое месца баліць”. І ён назваў месца…
Гэта, падаецца, хораша характарызуе Коласа як чалавека дасьціпнага, які да самай старасьці не губляў пачуцьця [...]

RIP

Monday, August 7th, 2006

Гінтарас Берасьнявічус. Добры эсэіст, зь цёплым паэтычным гумарам. Калі можаце сабе ўявіць Янку Брыля не абцяжаранага вясковым досьведам – то вас павінен атрымацца Берасьнявічус.
Я яго перакладаў. Тэкст ня самы паказальны, але да іншых або рукі не даходзілі, або яны мала цікавілі беларускіх рэдактараў.
Вось так. Сьветлая памяць.
Гінтарас Берасьнявічус. Аскепкі эсэ пра дзукаў.

Хай жыве КПСС на Чарнобыльскай АЭС

Sunday, August 6th, 2006

Беларускія ўлады вырашылі пабудаваць АЭС. Пляцоўку шукаюць на ўсходзе Мугулёўшчыны. Праэкт амбіцыйны, але жыхароў рэгіёну ня надта сімпацішны.
Забаўна, што беларуская апазыцыя зусім не ўдзельнічае ў абмеркаваньні гэтай праблемы.

“Аб’яднаныя дэмакраты пакуль што не выпрацоўвалі пазыцыі адносна АЭС, паведаміў мне Вінцук Вячорка. “
Цікава, а калі яны яе такі выпрацуюць?
Здавалася, тэма вострая і актуальная. Мапы ў лапы [...]

пра карыстальнікаў

Friday, August 4th, 2006

На самой справе, я толькі сёньня раніцай зразумеў (дакладней атрымалася сфармуляваць) што ж мяне так раздражняе ў гэтых свабадзянскіх Начных паблогах.
Вось чытаю

“Карыстальнік balachon адзначыў сёньня ва ўласным ЖЖ-дзёньніку”

Дурацкая мода абзываць блогераў (і квазіблогераў) карыстальнікамі (карыстальнікамі чаго?), толькі на той падставе, што яны абралі рухавік ЖЖ. Дэбільная манэра прадстаўляць людзей шырокай аўдыторыі паводле мянушак, асабліва [...]