радзіва фры цібет
Мой адзін знаёмы, радыёфанацік, арганізатар першай у серусеру фм-стандцыі, яшчэ штук 3-4 станцыяў, прадавец літоўскага тэлекома (яго пудзіла рэгулярна палілі пэнсіянеры) этц аднойчы вырашыў далучыцца да справы вызваленьня Тыбета ад кітайскай навалы. Далучыцца сваім прывычным спосабам. Арганізаваць радыёвяшчаньне. Дзе Тыбет, дзе тая Вільня? Хаця на самой справе нічога дзіўнага ў гэтым жаданьні няма. У Літве нават самыя адчайныя мааісты выступаюць за наданьне санскрыту статуса другой дзяржмовы ў КНР. Але пра гэта як-небудзь іншым разам.
Нейкія людзі з нейкіх структураў вырашылі падтрымаць ідэю. І сапраўды. Хто супраць свабоды для Тыбета?
Часы былі страшна аналягавыя і праца радыёстанцыі была вельмі складанай. Студыя, наколькі я памятаю сюжэт, находзілася ў Непале. Перадачы запісваліся на касеты і экспрэсам вязьліся ў Вільню, адкуль іх зьмест рэтрансьлявалі на нейкіх хвалях.
Праз пару гадоў, людзі, якія фінансавалі гэтуюю складаную ў арганізацыйным пляне дзейнасьць, нарэшце дагналі, што ні карысьці ні шкоды прыгнечанаму тыбецкаму народу тое вяшчаньне не прынясе па той прычыне што кітайскія ўлады ў гэтым рэгіёне забаралі радыёпрыймачы.
Чым далей, тым ўсё больш дзейнасьць любімых нашых радыёстанцыяў мне нагадвае тыбецкае радзіва
Niešta ŭ hetym jość. A pryjmačy naohuł darahija. Kamu takoje zachočacca kuplać ja nia viedaju.
My na majoj byłoj firmie kaliści kuplali byli słuchačom Grundigi, ale kupić ludziam žadańnie nas słuchać, zdajecca, my tady nia vyrašylisia.
Ня так яны і дорага каштуюць, проста іншая бытавая тэхніка перастала хоць нешта каштаваць.
Сыйшла мода круціць ручкі прыймача і коштамі яе не вярнуць.
Nu, tak…
Але ёсць яшчэ ФМ, Інтэрнэт і спадарожнік… іх таксама не прымаць да ўвагі?
На сёньняшні дзень можна і не прымаць. Калі глядзець на рэчы рэальна, то аўдыторыя “апазыцыйных” сайтаў спынілася ў росьце. Спадарожнік.. я сабе слаба ўяўляю, хто гэта будзе глядзець. Застаецца надзея на фм і старыя праверыя спосабы ціпа газэт. Не абавязкова легальных. Але з другога боку ўзровень беларускай журналістыкі ўпаў ніжэй плінтуса (а да дна яшчэ далёка), і любыя самыя прагрэсіўныя сродкі перадачы інфармацыі тут бездапаможныя. Бо ўласна, перадаваць няма чаго.