підагагічаскае

Запісваю для памяці.

Дзесьці пасьля шасьцімесячнага узросту Юлька пачала баяцца чужых рук. Гэта дастаўляла пэўныя нязручнасьці і выклікала некаторыя непаразуменьні. Нічога добрага ў тым, што дзіцёнак бьецца ў гістэрыцы нават у бабулі на руках.

Мы як маглі змагаліся з такой манерай паводзінаў, спрабуючы як мага паскорыць сацыяльную інтэграцыю дзетачкі. Зараз яна нікога не баіцца. Ідзе на любыя рукі, пачувае сябе ўпэўнена, і, шчыра кажучы, прымушае нас рэўнаваць.

* * *

Кожнае ўдалае дзеяньне з боку Юлькі (залезьці на канапу, зьлезьці з фатэля і т.п.) мы суправаджалі апладысмэнтамі. Зараз дзетачка што ні зробіць – хлопае сама сабе і сьмяецца.

* * *

Учора на дзетачку напаў асфальт. Упала ня так моцна, колькі няўдала. Даволі моцна падрапала твар. На некаторы час страціла таварны выгляд.

* * *

Калі пару тыдняў таму увесь яе актыўны слоўнікавы запас заключаўся ў двух дзеясловах “дай” і “аддай”, то зараз актыўна выкарыстоўваецца два назоўніка “ава” (сабачка) і “мау-мау” (коцікі і іншыя птушкі). Забаўна, што сабачак ад коцікаў адрозьнівае і на карцінках.

RSS feed | Trackback URI

2 Comments »

Comment by Ira_k
2006-08-21 09:27:13

“Забаўна, што сабачак ад коцікаў адрозьнівае і на карцінках.”
гэта вельмi добра!!!
important developmental milestone! :-)

Comment by Administrator
2006-08-22 10:14:13

ага. з гэтымі дзеткамі столькі новых слоў вывучыш:)

 
 
Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.