калекцыянэрскае

Чым далей жыву, тым больш пераконваюся, што водападзел паміж братамі Луцкевічамі і Ластоўскім, іх (у прынцыпе ўзаемная і шчырая) нянавісьць, ня маюць пад сабой ніякага ідэалягічнага грунту. Луцкевічы (што Антон, што Іван) на самой справе даволі спакойна ставіліся да сваіх ідэялгічных праціўнікаў. Вацлаў Ластоўскі, наогул, прыклад поўнай ідэалягічнай непасьлядоўнасьці, з амплітудай ваганьняў ад ультралевых да улатраправых.

Кажуць Ластоўскі быў поўным плугам і хамутом, і гэтым раздражняў Луцкевічаў. Напэўна, так яно і было, але ў нататніку Луцкевічаў, думаю, не складана знайсьці яшчэ большых хамаў.

Праблема і бяда айцоў беларускай нацыі ў тым, што яны былі азартнымі калекцыянерамі і дзялкамі антыкварнага рынку. Іван Луцкевіч займаўся гэтым больш пасьпяхова (уласна на грошы ад антыкварых транзанкцыяў і існавала Наша Ніва). Ластоўскі рабіў гэта зь меншым посьпехам, але яго збор таксама ня быў шараговым.

Розьніца паміж рынкам старасьветчыны і (да прыкладу) рынкам ніжняй бялізны ў тым, што першы зусім не прадугледжвае вытворчасьці. Колькасьць цікавых рэчаў на рынку абмежаваная і з кожным днём яна зьмяшаецца. То і атрымліваецца, што рэстаратар пра рэстаратара можа часам сказаць добрае слова, а антыквар калегу ў лепшым выпадку “жулікам” абзаве. Варта каму перабіць ня самым дастоным чынам чужую зьдзелку – і вайна на ўсё жыцьцё. Бо бізнэс эмацыйны, а калекцыянаваньне, наогул, рэч азартная. Горш за таталізатары.

Калі з букмэкэрскай канторай справа ясная: ты альбо бумэкэр альбо гулец. Ці ў скрайнім выпадку футбаліст. То калекцыянер звычайна сам зьяўляецца прадаўцом антыкаварыяту. Нехта гэта робіць ахвотна, камусьці гандаль не па душы. Усе людзі розныя. Але некаторыя рэчы ніяк іначай чым праз складаныя камбінацыя шматбаковых абменаў, продажаў і абменаў з даплатай не атрымаеш.

Гульца на доўга можа спыніць нічыя паміж Ліхтэштайнам і Партугаліяй. А што можа спыніць калекцыянэра? Не ўяўляю. Ня чуў пра такое.

RSS feed | Trackback URI

10 Comments »

Comment by Балён Subscribed to comments via email
2006-08-19 02:33:46

Калісь я пісаў курсавую пра Антона Луцкевіча. І гэты сюжэт з калекцыянаваньнем і ростыркамі з Ласоўскім мяне дужа ўразіў і бадай разьвеяў апошнія рамантычныя ілюзіі адносна тагачаснага нашаніўскага кола.

Comment by Administrator
2006-08-19 04:31:18

Ну два калекцыянэра - 3 вайны. Ня бачу ў гэтым нічога паранармальнага.

Але, здаецца, беларускае адраджэньне – адзіны выпадак ў Эўропе, калі на чале нацыянальнага руху стаялі антыквары.

 
 
Comment by Палівач
2006-08-19 04:57:17

Яшчэ пачытай “Беларускую эміграцыйную пісьмовасьць”. Там таксама белдзеячы адзін аднаго брудам палівалі.

 
Comment by Палівач
2006-08-19 04:59:00

“Розьніца паміж рынкам старасьветчыны і (да прыкладу) рынкам ніжняй бялізны ў тым, што першы зусім не прадугледжвае вытворчасьці. ”

Памыляешся. З кожным годам рынак старасветчыны павялічваецца.

Comment by Administrator
2006-08-19 07:30:00

з чаго раптам будзе расьці на рынку колькасьць савецкіх мэдалёў?

 
 
Comment by Batury
2006-08-19 08:12:58

Cikava..

 
Comment by Палівач
2006-08-19 11:26:54

Па-першае, колькі тых медалёў валяецца па розных сховішчах і не пушчана ў абарот. Па-другое, час ідзе і розныя звычайныя рэчы становяцца рарытэтамі. Зараз такімі лічацца вырабленыя да 1940 года, а праз некаторы час рарытэтамі стануць рэчы 60-70-80-90-х. Колькасць калекцыянераў, калекцый і абб’ектаў калекцыявання ўвесь час расце.

Comment by Балён Subscribed to comments via email
2006-08-19 12:30:42

Таму я прыхоўваю ў сябе купоны пачатку 90-х, плойму марак розных часоў, налепкі з прэзыдэнцкіх выбараў 2001 г. і інш. рознай трасцы ;)

 
 
Comment by Administrator
2006-08-19 12:43:29

Па-першае, колькі тых медалёў валяецца па розных сховішчах і не пушчана ў абарот.

З аднаго боку іх ня так і шмат, а з другога боку значная частка гэтых запасаў будзе разьдзірбанена праўнукамі, выкінута разам зь іншым сьмецьцем і проста згублена.

Колькасць калекцыянераў, калекцый і абб’ектаў калекцыявання ўвесь час расце.

калекцыянаваньне не з’яўляецца цяпер такой масавай хваробай, якой яна была ў мінулым стагодзьдзі. Намэнклятура пашыраецца ці зьмяняецца. Але зьбіраеш нешта канкрэтнае (кружэлкі лэйбла ХатАрт, беларускія кніжкі міжваеннага пэрыяду і г.д.), то усе гэтыя зьмены цябе абыходзяць бокам.

 
Comment by Палівач
2006-08-20 07:01:59

“Але зьбіраеш нешта канкрэтнае , то усе гэтыя зьмены цябе абыходзяць бокам”

Не баісь, столькі новых міжваенных кніжак яшчэ надрукуюць для калекцыянераў. :)

 
Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.