RIP
Гінтарас Берасьнявічус. Добры эсэіст, зь цёплым паэтычным гумарам. Калі можаце сабе ўявіць Янку Брыля не абцяжаранага вясковым досьведам – то вас павінен атрымацца Берасьнявічус.
Я яго перакладаў. Тэкст ня самы паказальны, але да іншых або рукі не даходзілі, або яны мала цікавілі беларускіх рэдактараў.
Вось так. Сьветлая памяць.
Царства нябеснае.
У мяне пэрыядычна узнаўляецца цікаўнасьць да іхных прозьвішчаў, асабліва, як пабачу нешта знаёмае. Ці маглі Берасьневічы летуанізавацца? Ці зусім паралельным шляхам утварылася прозьвішча, як думаеш?
гэта літуанізаванае прозьвішча.
Прозьвішча Берасьневіч, хоць і сустракаецца, але па маім назіраньні, здаецца, што ўсе Берасьневічы аднаго паходжаньня. Тое, што назіралася славянізацыя балцкага сялянскага насельніцтва зразумела. Але вось летуанізацыя шляхты беларускага паходжаньня (тут я сыходжу выключна з гучаньня прозьвішча)… Канечне, калі гэта не адмысловая, з уласнага асэнсаванага выбару. Значная большасьць усёй і дробнай шляхты (і той, якая несумненна балцкага паходжаньня), за выключэньнем, можа, якія самых глыбінь Жамойці была моцна спалянізаванаю. І летуанізацыя нейкага ня балцкага роду — трохі дзіўнавата (ці гэта проста пэрсанаж?).
Рыторыка міжваеннай Літвы была антыпольскай і антышляхецкай. І праз гадоў так 15 яна пачала прыносіць плён. Гэта з аднаго боку. Зь іншага боку, канчатак прозьвішча ні пра што ня сьведчыў. Яго дадавалі да ўсіх нелітоўскіх прозьвішчаў на зычны. Ну а потым преклеілася.
Пэрсанальнай літуанізыцыі магло і ня быць, але чалавек шляхецкага паходжаньня мог стаць нішто сабе літоўскім патрыётам. Акуліч-Казарынас такі быў. Гэрой літоўска-польскай вайны. Але ён трымаўся сацыял-дэмакратычных поглядаў, і, відаць, мала зьвяртаў ўвагі на рэчы,, якія рупяць табе:) Што праўда, іншых прыкладаў падобнай мэтамарфозы ня ведаю. Але ня вельмі іх і шукаў.
Ёсьць яшчэ адзін яскравы прыклад. Толькі ўжо не зь беларускага боку, а нямецка-польскага (род нямецкага паходжаньня жыў у Інфлянтах, спалянізаваўся) — Ляндзбергі.
ну гэтыя на крывую сьцежку літуанізацыі ўступілі яшчэ ў 19 ст.
Сапраўды, вельмі добры быў публіцыст і міфолаг. І сыйшоў гэтак рана…
У наступным DRUVISie будзе змешчаны адзін з ягоных тэкстаў па-беларуску
акалічнасць сьмерці эээ. дзікія, але ў той жа час вельмі віленскія.
хто перакладаў і што за тэкст?
Ведаю, які лад жыцця ён вёў.
А тэкст - невялічкае эсэ пра літоўскую імперыю, перакладзены дабраахвотнікам.
справа ня ў ладзе жыцьця, а ў абыякавасьці жыхароў літоўскай сталіцы адзін да аднога.