Хай жыве КПСС на Чарнобыльскай АЭС

Беларускія ўлады вырашылі пабудаваць АЭС. Пляцоўку шукаюць на ўсходзе Мугулёўшчыны. Праэкт амбіцыйны, але жыхароў рэгіёну ня надта сімпацішны.

Забаўна, што беларуская апазыцыя зусім не ўдзельнічае ў абмеркаваньні гэтай праблемы.

“Аб’яднаныя дэмакраты пакуль што не выпрацоўвалі пазыцыі адносна АЭС, паведаміў мне Вінцук Вячорка. “

Цікава, а калі яны яе такі выпрацуюць?

Здавалася, тэма вострая і актуальная. Мапы ў лапы самі ідуць. А не… трэба пасавішчацца.

З кожным днём усё больш пераконваюся ў тым, што людзі, якія называюць сябе аб’яднанай апазыцыяй, не зьбіраюцца перамагаць.

RSS feed | Trackback URI

4 Comments »

Comment by Віктар Subscribed to comments via email
2006-08-07 07:35:10

Ах, ты, йоп. Дык гэта ж мой Крычаў - на ўсходзе Мугулёўшчыны!..

 
Comment by Administrator
2006-08-07 09:46:17

Ага. Па-ідэі, у розыгрышы галоўнага прыза гэтай лятэрэі ўдзельнічаюць мястэчкі з чыгуначнымі станцыямі. Так што і ў Крычава ёсьць шанцы даць прытулак мірнаму атаму.

 
Comment by miram Subscribed to comments via email
2006-08-07 10:39:08

Што перамагаць яны не зьбіраюцца — гэта і сьляпому відаць. Цікава іншае: гадоў 15 таму ў іх былі і зубы, і мазгі. То калі, чаму і як воля да перамогі сыйшла ў пясок?

 
Comment by Administrator
2006-08-07 13:29:18

На пытаньне “калі?” адказаць лягчэй. Яшчэ ў 1994. Пад час выбарчай кампаніі было заўважна, што няма ні ідэяў ні энэргіі. “Чаму?”. Ня ведаю. Думаю, што БНФ (ЗП) не знайшлі сьмеласьці ператварыць адзін рух у некалькі моцных палітычных партыяў.

 
Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.