пра карыстальнікаў

На самой справе, я толькі сёньня раніцай зразумеў (дакладней атрымалася сфармуляваць) што ж мяне так раздражняе ў гэтых свабадзянскіх Начных паблогах.

Вось чытаю

“Карыстальнік balachon адзначыў сёньня ва ўласным ЖЖ-дзёньніку”

Дурацкая мода абзываць блогераў (і квазіблогераў) карыстальнікамі (карыстальнікамі чаго?), толькі на той падставе, што яны абралі рухавік ЖЖ. Дэбільная манэра прадстаўляць людзей шырокай аўдыторыі паводле мянушак, асабліва ў тым выпадку калі блогер падае сваё імя.

Яно канешне бывае, што блогер хапаецца пад складаным псіхданімам і стараецца, як мага даўжэйшы час застацца ананімным. Але усё гэта не пра Сярегя Балахонава.

RSS feed | Trackback URI

12 Comments »

Comment by Балён Subscribed to comments via email
2006-08-05 04:31:41

Ледзьве пераляк ня ўзяў;)

 
Comment by Zołak Subscribed to comments via email
2006-08-05 08:05:37

Narmalnaje słova u vypadku internetu.

 
Comment by Administrator
2006-08-05 14:13:58

няма інцярнэту. Ёсьць жыцьцё.

 
Comment by soty
2006-08-05 15:26:21

Калі Балахонаў падпісваецца balachon, якія прэтэнзіі? Калі Барысевіч падпісваецца werk, як ты ў судзе давядзеш, што гэта Барысевіч. Ёсьць жыцьцё. Такое жыцьцё.

 
 
Comment by zołak Subscribed to comments via email
2006-08-06 11:16:18

Słova ‘karystalnik’ u vypadku internetu = narmalnaść. Bo u biełmovie niama takich akreśleńniaŭ, jak u napr. polskaj, typu ‘interneuta’. Tamu niama čaho nosam krucić, mnie zdajecca.

 
Comment by zołak Subscribed to comments via email
2006-08-06 11:16:46

‘internauta’ mieła być ;)

 
Comment by Administrator
2006-08-07 09:54:36

думаю, усе гэтыя інтэрнаўты – непатрэбныя мыліцы. Ці ёсьць сэнс прыдумляць асобны тэрмін для карыстальнікаў тэлефоннай сувязі (напр.)? Вялікае пытаньне.

 
Comment by zołak Subscribed to comments via email
2006-08-07 10:45:30

Prydumlać sensu niama, ale kal słova užo jość, i narmalna funkcyjanuje, naurad ci jość sens zmahacca ź im.

 
Comment by Administrator
2006-08-07 12:09:44

Карыстальнік ў варыянце РС = lj-user.

Маркіраваць аўтараў паводле таго, якім сэрвісам яны карыстаюцца, у лепшым выпадку глупства, у горшым – хамства.

Да нас дазваніўся аранжыст (эмтээсавец)

Смачна гучыць?

 
 
Comment by Administrator
2006-08-07 15:51:28

бачыў. І нават уражаны ступеньню свабоды:)
сакрэта вялікага няма, але займацца раскрыцьцем псіхданімаў Севярына я не прасіў.

 
Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.