філатэлістычнае
Sunday, July 16th, 2006як толькі перастаеш сачыць за выдавецкай дзейнасьцю “Белпошты”, яна пачынае рабіць сюпрызы.
Сёлета без асаблівых прычынаў ў красавіку выдалі 2 цікавыя капэрты са стандартнай маркай.
як толькі перастаеш сачыць за выдавецкай дзейнасьцю “Белпошты”, яна пачынае рабіць сюпрызы.
Сёлета без асаблівых прычынаў ў красавіку выдалі 2 цікавыя капэрты са стандартнай маркай.
Усё ж Белпошта – забаўнае прадпрыемства. Дадумаліся ж выпусьціць блёк прысьвечаны Турынскім алімпійскім гульням праз паўгода, як яны завяршыліся. І ніхто не знаходзіць камічным тое, што блёк з фрыстатлёрамі гасіцца 22 чэрвеня.
Наклад – 15 тыс. Цікава, колькі зь іх будзе скарыстана непасрэдна для аплаты паштовых адпраўленьняў?
Byłem dziś znowu zaproszony na obiad do Franka Olechnowicza. Wielką atrakcją tych obiadów jest wódka.
Ня гледзячы на тое, што публікацыі ўжо амаль дзесяць год, і што фрагмэнты з Ромэравага дзёньніка былі апублікаваныя ў часопісе Białoruskie Zeszyty Historyczne, у мяне такое ўражаньне, што ў Беларусі пра іх мала чулі.
Таму хто адгадае колькі разоў за гэта лета слаўныя беларускія авіятары незаконна парушалі паветраную прастору Літоўскай Рэспублікі – будзе прызас-сюрпрызас.
У дзетачкі пачаўся этап малпаваньня. Спрабуе ўсё паўтараць за намі: чысьціць зубы, расчосвацца, апранае мамкіны рэчы, піць з кубка. Да цыгарэт таксама цікавасьць з’явілася.
Гуляючы ў парках, даводзіцца знаёміцца зь вялікай колькасьцю дзяцей. У дзяцей тутэйшых нейкія патасныя імёны: Аўгустас, Фаўстас, Скіргайла, Стэла і т.п. Прасцецкая “Юля” народ крыху бянтэжыць.
Яшчэ адзін бясспрэчны факт ў капілку існаваньня [...]
Сьпёка стаіць нядзецкая. Мазгі плавацца. Займацца нічым немагчыма. Душ ратуе толькі на працягу некалькіх імгненьняў. Чытаю “Макулатуру” Букоўскага і ем пламбір с арэхавым варэньнем. Жонка таксама кушае пламбір і гледзіць у цілівізар. З расчыненых вокнаў льецца гарачы вецер.