підагагічаскае
Навучылася ляжаць на канапе задраўшы ногі і нічога не рабіць. Апошняе ўражвае больш, чым практыкаваньне “уголок”, якое яна выконвае зь вялікім задавальненьем павіснуўшы на маіх руках. Во, і на галаве яшчэ стаяць навучылася. Чакаем кувыркі.
Гучыць неверагодна, але дзіцёнку ня надта падабаюцца салодкія рэчы. Чарэшню (сёлета на Кальварыйскім рынку вельмі салодкая) прабіла на 5 раз. Зь іншай садавінай – тое самае. А вось зялёную цыбулю грызе з задавальненьнем. Чорную гарбату бяз цукру пье, калі атрымліваецца схапіць кубак. Ці то дзевачка няправільная, ці то я не разумею як працуе ўзаемасувязь паміж рэцэптарамі языка і мозгам.
апошняе
дакладней як гета працуе у дзяцей
а дзевачка - маладзец!
Дзякуй. Дзетачка што нада.
Твой сынуля салодкае любіць? У нас нейкі дарослы рацыён, шпінат там, бульён, пальцам пханая каўбаса і проста мяса.