папал пад лошадзь-2
У Менску набыў кніжку Т.Голуб. “У творчай майстэрні класіка” называецца. Выйшла ў выдавецтве “Беларуская навука” яшчэ ў 2002 годзе.
Кніжка пра тэксталягічныя аспекты вывучэньня спадчыны Макісма Гарэцкага.
Разгарнуў ужо ў Вільні наўдачу – а там Тэрэза Станіслаўна Голуб са мной палеміку вядзе, пярунамі кідаецца. Ледзь ўзгадаваў у чом дзела. Гадоў 10 таму і я займаўся Гарэцкім. Праўда, пра што пісаў ў артыкуле, пра які піша Т.С. Голуб – ня памятаю. Як знайсьці яго – не ўяўляю. А варта. Можа цёця рацыю мае. Хаця верыцца слаба.
No comments yet.