Archive for July, 2006

Гімн Новай Беларусі

Monday, July 31st, 2006

Гімн Новай Беларусі ўжо напісаны, толькі ня ўсе яшчэ пра яго ведаюць.
Я раней выступаў за тое, каб гімнам краіны стала “Бывайце здаровы, жывіце багата!”, але цяпер разумею, што такой справай як гімн ня трэба сьпяшацца.

пра белку і стрэлку. яшчэ раз

Thursday, July 27th, 2006

Ва ўсёй гэтай гісторыі, скрайнімі (як заўсёды) засталіся засталіся філатэлісты.
Нічога такога, што плянаваўся выпуск паштовай маркі прысьвечанай той Белцы. З аднаго боку падзея значная, а з другога – паштовыя адміністрацыі пра свае пляны паведамляюць загадзя.
Белпошта належным чынам падхтавалася да палёта, і гэта стала адным з аспектаў скандальнай гісторыі.
Людзі зь Белпошты, […]

пра белку і стрэлку

Thursday, July 27th, 2006

ня гледзячы на тое, што Белка да арбіты зямной не даляцела, а Белпошта так і не наварылася на продажу марак з касьмічнай тэматыкай, мы ўсё ж верым у будучыню мірнага засваеньня каляземнай прасторы і працягваем ня вельмі ўпартыя трэніроўкі.

Канешне, за такія картачкі могуць бацькоўскіх правоў пазбавіць, але іншага шляху да зораў не прыдумалі:) Ну хто […]

RIP

Wednesday, July 26th, 2006

Памёр Янка Брыль. Тонкі празаік і любімы чытачамі. Спалучэньне рэдкае, як ні круці.
Пражыў доўгае і плённае жыцьцё. Аповесьці “Ніжнія Байдуны” і “Золак ўбачаны здалёк” – рэчы ўзорныя. Да іх прачытаньня я ня мог сабе ўявіць, што пісаць можна так лёгка і нязмушана.

підагагічаскае

Monday, July 24th, 2006

Навучылася ляжаць на канапе задраўшы ногі і нічога не рабіць. Апошняе ўражвае больш, чым практыкаваньне “уголок”, якое яна выконвае зь вялікім задавальненьем павіснуўшы на маіх руках. Во, і на галаве яшчэ стаяць навучылася. Чакаем кувыркі.
Гучыць неверагодна, але дзіцёнку ня надта падабаюцца салодкія рэчы. Чарэшню (сёлета на Кальварыйскім рынку вельмі салодкая) прабіла на 5 раз. Зь […]

за нашы і вашы волі

Sunday, July 23rd, 2006

Неверагодна, але факт. Польскі бізнэс карыстаецца з працы палітзьняволеных.
Вось такія сьвітдрымз.

папал пад лошадзь-2

Saturday, July 22nd, 2006

У Менску набыў кніжку Т.Голуб. “У творчай майстэрні класіка” называецца. Выйшла ў выдавецтве “Беларуская навука” яшчэ ў 2002 годзе.
Кніжка пра тэксталягічныя аспекты вывучэньня спадчыны Макісма Гарэцкага.
Разгарнуў ужо ў Вільні наўдачу – а там Тэрэза Станіслаўна Голуб са мной палеміку вядзе, пярунамі кідаецца. Ледзь ўзгадаваў у чом дзела. Гадоў 10 таму і я займаўся Гарэцкім. […]