підагагічаскае
Нават хутчэй гендэрнае, чым підагагічаскае
***
Дзеткачка ўчора аб’елася ці то траўкі, ці то памідораў і яе зьлеганца прапаносіла. Спрабуючы упіхнуць ў яе смекту (а Юлька адбіваецца па поўнай праграме, плача, плюецца і т.п.) ледзь стрымліваю сябе, каб не ляпнуць што-небудзь паціпу: “Пацаны не плачуць!”. Не заўсёды атрымліваецца, дарэчы.
***
Сёньня зь Юлькай зайшлі ў краму дзіцячага адзеньня. Боты паглядзець, можа якую хустку купіць. Бо дзевачка, у рэшце рэшт. Цёці-прадаўшчыцы ў адзін голас засюсюкалі: “Ой. Які прыгожы хлопчык!”. Нічога мы ў іх не купілі.
Ну скажыце, хіба хлопчыкі так выглядаюць?

Японцы вырашылі гэтую праблему сыстэмна. Дзевак — у ружовае, хлапцоў — у блякітнае. Заварочваюць. Вось толькі ня ведаю, калі пачынаюць хадзіць, як іх апранаюць.
У неапраўданьне цётак магу сказаць – на малой былі ружовыя сандалікі.
ой не кажыце. у нас тут такая ж праблема: дзіцёнка будзе апранутая ў ружовую сукеначку, дзявочыя чаравічкі, а народ усё роўна будзе казаць, які ў нас цудоўны хлопчык. На маё нармальнае: Ну хіба хлопчыкі так выглядаюць?, адказваюць : ну вы ёй хаця б вушы пракалолі…
ага. праб’еш вушы, то спытаюцца: “навошта пацану вушы прабілі?”