підагагічаскае
Цяжарныя жанчыны, паводле маіх назіраньняў, як правіла, вучацца вязаць. Занятак, канешне, шляхотны і карысны. Кажуць – нэрвы супакойвае.
Але досьвед паказвае, што мамкам і таткам было б вельмі непагана зьлеганца засвоіць фатаграфічны альфабэт. Не сказаць, што няма большай радасьці для бацькі, чым добрая картачка дачкі, але… грэюць яны сэрца. Грэюць.
Навучыцца рабіць эээээ… ну скажам, прыстойныя картачкі, ня так і складана. Дастаткова вывучыць колькі простых правілаў і навучыцца творча іх рэалізоўваць. Думаў напісаць які караценькі мануал, але як уявіў, што давядзецца простымі словамі тлумачыць ад нуля, то спужаўся.
Аказалася, што ўсё ўжо напісана. Даступным слогам і талкова.
І гэта вельмі добра.
No comments yet.