мастацкае жыцьцё

Учора з малой схадзілі на адкрыцьцё выставы Уладімера Парфянка. Пайшлі, бо трэба было дзетку прагуляць, ну і паглядзець на картачкі таксама трэба.

Асаблівых спадзяваньняў не было, бо апошнія працы гэтага аўтара які трапляліся мне на вочы ў пачатку 90-ых гадоў і былі вынаканыя ў стылі “перастройка-авангард”. Вось такога кшталту

вось такое я і называю

Мой дзядзька гаварыў пра Парфянка з пэўнай павагай і некаторай зайздрасьцю. Бо “перастройка-авангард” быў вышэй яго разуменьня. Хаця, можа я ў чарговы раз несправядлівы да сваіх сваякоў. Напрыклад, з альбомамі Родчанкі і Сьцяпанавай я пазнаёміўся ў гадоў так 13 менавіта праз яго.

ВЫставу арганізавала гарадзкая бібліятэка, але вісіць яна чамусьці ў галерэі ЮНЭСКА.

На выставе былі краявіды. Зь некаторай чаткай выставы можна пазнаёміцца тут. Граматныя. Некалькі картачак зусім небяды. Краявід, думаю, самы складаны жанар для фатаграфіі. Якасны пейзаж можа кожны граматны фатограф зрабіць ці не пры любым надвор’і. Але мала хто мае ў сваім патрфоліо хоць пару добрых краявідаў. Бо на самой справе, ад цябе, твайго ўменьня назіраць, граматна перадаваць свае назіраньні мала што залежыць.

На адкрыцьці выставы дзетачка мая паводзіла сябе шумна і ўсяляк спрабавала прыцягнуць ўвагу. Для дзяўчынкі такія паводзіны, напэўна, нармальныя. Часы, калі яна ціха сабе спала ўсю дарогу ў кенгуры мінулі незваротна. Цяпер бегаем і на ўсе лёгкія крычым “дай!”. Неяк трэба да гэтага ўсяго прывыкаць.

RSS feed | Trackback URI

3 Comments »

Comment by Serzhik Antanian Subscribed to comments via email
2006-06-16 16:03:25

Якi дзядзька гаварыу??? Пусць шумiць дзетка. Гэта лепей чым маучыць…
Твой брат.

 
Comment by Administrator
2006-06-16 16:05:37

У нас адзін дзядзька-фатограф:) але хапае.

А дзеткі павінны шумець. Разьвіваецца голас, працуюць лёгкія. Ты наогул, шумным быў пацаном:)

 
Comment by Serzhik Antanian Subscribed to comments via email
2006-06-16 16:08:05

Да!!! Орал… Вот какой я был… Знаю…

 
Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.