о спорт, ты…
Рабяты, якія робяць тытры для трансьляцыяў з Ралян Гаросу прымусілі гуляць Якімаву пад бел-чырвона-белым сьцягам. Як пабачыў, падумаў, што галюцынацыі пачаліся. Якасная дывэрсія атрымалася, як ні круці.

Дык таго… пра тэніс. Якімава ўразіла. Прынамсі, па свайму патэнцыялу лепшая беларуская тэніністка за апошнія гадоў 20. Рэалізуе актыўны, разумны тэніс. Двухразовую чэмпіёнку адкрытага чэмпіяната Францыі ганяла па корту, як трэба. Адсутнасьць досьведу гульні на высокім узроўні не дазволіла перамагчы. Хаця было чым перамагаць.
На самой справе чакаў горшага. Бо тыя дзяўчаты, якіх на старонках Прэсболу называюць “беларускімі тэнісісткамі” звычайна неяк ня вельмі умелі біць ракетай па мячу. Барабаншчыкава ўсім сваім выглядам паказывала, што бегаць за мячамі ёй нецікава, Пучэк мела вялікія праблемы з базавымі элементамі гульні ціпа падкід мяча пры падачы, Азарэнка (і яе бацькі) больш разумеюць у маркецінгу, чым у тэнісе.
Якімава аказалася кваліфікаванай тэнісісткай. Добры бэкхэнд, вельмі актыўная камбінацыйная гульня, падача стабільная, фізычна падрыхтавана належным чынам. Праўда адсутнічае ўдар на вылет з моцнага боку і неахвотна ідзе да сеткі. Карацей ёсьць над чым працаваць.
Калі зоры складуцца – можа здолее ўвайсьці ў двадцатку мацнейшых. Калі пашансуе, можа і да фіналу якога турніра з сэрыі гранд слэм дабярэцца. Канкурэнцыя ў жаночым тэнісе зараз ня вельмі высокая. Абы бацькі не сьпяшаліся адбіць інвэстыцыі і не прымушалі яе гуляць па 30 турніраў у год – і ўсё будзе добра.
[...] На жаль, я ня змог палядзець усю гульню жыўцом, але палядзеў частковы паўтор увечары (паказалі другі сэт — ад 5:4 да 5:7). У прынцыпе, яна глядзелася вельмі нават нядрэнна. Цалкам згодны з аналізам Андраніка Антаняна (раю пачытаць). [...]
Жалко что вышла такая каша с флагами. То там такой, то там другой. Я хотел бы вернуть флаг Пагоня. Это не колхозный, а европейский флаг.