Гэрой нашага часу

Нейкая маза пайшла ці што… Усе Сыса успамінаюць. Мэмуары пішуць. Вось Серж Мінскевіч напісаў. Успаміны замешаныя на зайздрасьці і крыўдзе. У кожнага свае крыніцы натхненьня.

У мэмуары ёсьць адзін цудоўны кавалак

1990 год, у Доме літаратара адбіраюць творы для ўдзелу ў нарадзе маладых пісьменьнікаў, якая мусіць адбыцца ў Доме Творчасьці “Іслач”. Адкрываю дзьверы кабінэта з надпісам “Алесь Емяльянаў”, (ён, як нам паведамілі быў адказны за моладзь). За сталом сядзіць каржакаваты чалавек з апухлым тварам і фінгалам пад вокам.

- Вы Алесь Емяльянаў?

- Вершы прынёс?

- Так.

- Давай.

Працягваю. Чытае верш “Наркаманія”.

- Ты сам спрабаваў?

- Навошта?

- Дык чаго пішаш?

Хацелася сказаць, што пад наркаманіяй у вершы шмат чаго закладзена і, увогуле, я ў свае дваццаць год пабачыў у жыцьці нямала…

- Дык не хлусі, - акантаванае сіньню вока, налітае чырваню з лопнутых сасудаў, пульсуючы, сьвідравала мяне.

Я ня ведаў, як сабе паводзіць.
Адкрываюцца дзьверы, уваходзіць худаваты чалавек.

- Што ты, Толя, да хлапца прывязаўся.
Гэта быў сапраўдны Алесь Емяльянаў, а за сталом сядзеў Сыс.

Аматар без дайпатрэбы ўжываць слова “пастмадэрнізм” не разгледзіў цытаты.

Дзіўныя людзі, гэтыя бумбамлітаўцы. Спрабуюць пісаць ад галавы, толькі вось з эрудыцыяй у рабят праблема.

RSS feed | Trackback URI

4 Comments »

Comment by l_z
2006-06-01 16:13:31

У характары (і паводзінах?) ў Мінскевіча ёсьць нешта падобнае да сысовага. Нейкая рванасьць.

 
Comment by Administrator
2006-06-01 16:15:00

Не паверыш. Ня бачыў ужывую ні аднаго ні другога.

 
Comment by arshanski
2006-06-02 01:16:26

Сумняюся я наконт “рванасьці” Мінсеквічавага характару. Не ўяўляю Мінскевіча, які паламае сабе жыцьцё (што зрабіў Сыс), каб толькі застацца паэтам.

 
Comment by l_z
2006-06-02 07:21:06

Нейкая ідэалізацыя. Як быццам Сыс рабіў нешта сьвядома. Я пра рэчы падсьвядомыя.

 
Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.