пра настольны тэніс (захопнікаў Карэі і сонца не сагрэе)
На камандным ЧС засталося згуляць толькі адзін матч. Мужчынскі фінал Кітай вс. Паўднёвая Карэя. Адбудзецца ён заўтра. Зборная Карэі паказывае асэнсаваную і прыгожую гульню, то можа ў іх атрымаецца навязаць кітайцам барацьбу.
Дык таго. Пра вынікі.
Бронза жаночнай зборнай Беларусі. Найбольшы посьпех нашай школы настольнага тэніса. Сёньня сказаць пэўна ці гэта прыгожая фінальная кропка ці пачатак росквіту беларускага НТ немагчыма. Можа нешта зьменіцца ў сталеньні спартовых уладаў да гэтага віду спорта. А можа і не зьмяніцца. Мужчынская зборная Беларусі перамагала на ЧЭ (плюс процьма мэдалёў у пэрсанальных і парных спаборніцтвах) і нейкага плёну тыя пермогі не прынесьлі. У Менску праблема і з залямі і з інвэнтаром. Пра правінцыю маўчым. І не чуваць, каб дзеці ламіліся ў сэкцыі па НТ.
Іншага мэдаля быць не магло, хоць на працягу турніра сёстры Паўловіч і Кастраміна перамаглі чэміпіёнак Эўропы зборную Румыніі і вельмі моцную каманду Паўдёвай Карэі (астанія суперніцы былі проста слабейшымі). У паўфіналы выйшлі кітаянкі, беларускі, японкі і прадстаўніцы Ганконгу. Усе тры азіяцкія каманды ўпэўнена гуляюць па абароне. Японкі з гэтага квартэту нібыта і слабейшыя, але з абарончым стылем гульні сустракаюцца куды часьцей, чым прынята думаць.
У жаночых спаборніцтвах мацней за ўсіх выглядала зборная Ганконгу. Праўда за яе гуляюць гадаванкі матэрыкоавага Кітаю. Менавіта мацней і цікавей. Але барышні, напэўна, выконвалі заданьне ЦК КПК. Нічым іншым хіхіканьне ў час тайм-аўтаў растлумачыць немагчыма. Уражаньне, што гэта былі нейкія дурацкія паддаўкі, а не матч за золата ўзьнікла ня толькі ў мяне.
У жаночым настольным тэнісе не засталося чыстых абаронцаў. Пры нагодзе бьюць ўсе. Хто плоскімі мячамі, хто топ-сьпінамі, хто сэрыямі, каму хапае аднаго ўдару. Але ў атаку ідуць пры нагодзе усе. Беларускі атакуюць лепш і часьцей знаходзяць нагоду, чым усе асатнія абаронцы. Такі во сакрэт шчасьця. Просьценькі.
Абаронцы пачалі падымаць мяч ледзь не з самай падлогі. Крок слушны. Чым больш вясіць шарык у паветры, тым больш ён губляе ў хуткасьці і вярчэньні.
Вярнуліся ў моду доўгія хуткія падачы, пра заганнасьць якіх так любяць разважаць тутэйшыя трэнеры.
Сярэдні узрост удзельнікаў і ўдзельніц спаборніцтваў ў параўнаньні зь мінулымі гадамі прыкметна вырас. Нават кітайцы не ставілі падлеткаў. Добры знак.
Мужчынская зборная КНР нічым не ўразіла. Так перамагалі. Так, упэўнена перамагалі. Але як толькі эўрапейцы пачыналі гуляць на магутных падкрутках у кітайцаў мячы ляцелі на 2-3 м. у аўт. Іншая справа, што белы чалавек ня можа так прымусіць сябе гуляць на працягу матча.
Кітайцы аказаліся зусім нежалезнымі. У важныя моманты, на сэтболах умудраліся не падаваць свае падачы, рабілі нейкія дзіцячыя памылкі, што моцна супярэчыць іх славе бяздушных големаў-забойцаў.
З эўрапейскіх зборных спадабаліся немцы і французы. Маюць вельмі добрую моладзь. Што і ня дзіва. У Францыі і Няммеччыне па некалькі соцен тысяч чэл. які плоцяць фэдэрацыям грошы за права ўдзельнічаць у аматарскіх і прафэсійных турнірах.
Мужчынская зборная Беларусі заняла 22 месца і, здаецца, выляцела з элітнага дэвізіёну. “Здаецца”, бо фэдэрацыя пінг-понгу сільна часта меняе правілы і рэглямэнты. Парадаваў сьпісаны на пэнсію 4 гады таму Нехвядовіч. Па тону, зь якім пра яго выказваліся трэнеры зборнай, я думаў, што дзядзьку гадоў так 35 сама менш. Аказалася – усяго 30. Атрымліваецца, чалавека сьпісалі зь вялікага спорту і адчапілі ад зборнай ў 26 гадоў. Нічым апрача пэрсанальнай антыпатыі падобныя крокі абгрунтоўваць не ўмею. Першая беларуская ракетка – Самсонаў зьехаў зь сярэдзіны турніра. Астанія нічым сябе не праявілі. І гэтым яны не зьдзівілі трэнераў зборнай і іншых зацікаўленых асобаў.
No comments yet.