настольны тэніс (пра пэнсіянераў)

Сёньня ў Брэмене пачаўся камандны чэмпіянат сьвету па настольнаму тэнісу.

У спаборніцтве прысутнічае пэўная інтрыга. Прыехала жаночая зборная Паўночнай Карэі, якая нібыта можа скласьці канкурэнцыю Кітаю. Дакладней – Кітаю і Ганконгу. Ці праўда гэта – пабачым праз тыдзень. Бо ніхто ў сьвеце не ўяўляе сабе, што там у ўмовах чучхэ за зборная сабралася. На міжнародных спаборніцтвах карэянкі зьяўляюцца скрайне рэдка.

Беларусы без асаблівых плянаў і надзей прыехалі. Жаночая зборная пры добрых раскладах можа прабіцца да ¼ (і тое калі зоркі сыйдуць з усіх магчымых арбітаў). У мужчынскай задача не выляцець з элітнай лігі. Прынамсі такую задачу дэкляраваў трэнэр зборнай А.Пяткевіч.

Сьціпласьць задачаў перад мужчынскай зборнай тлумачыцца тым, што атрымаў траўму сталы 2-гі нумар каманды Яўген Шчацінін, чыя роля ў перамогах Беларускай зборнай была большай за сабраныя ім ачкі. Шчацінін гуляе ў вязкім абарончым стылі. Доўгія розырышы, прымушае суперніка паўтараць безьліч разоў удары. Нават калі ён прайграваў матч 1:3, то здароўя у будучага праціўніка Самоснава забіраў па максімуму.

Зараз другім нумарам выступае Віталій Нехвядовіч. Дзядзечке глыбока за 30, ён шматразовы чэмпіён Беларусі, але на міжнароднай арэне неяк не склалася ў яго. Магчыма, таму, што яго недалюбліваюць трэнеры нацыянальнай зборнай, супругі Тацяна і Аляксандар Пяткевічы. Можа і далюбліваюць, але рэгулярна дазваляюць сабе пра яго даволі непрыемныя выказваньні ў друку. Маўяў, Нехвядовіч харошы і інтэлігентны чалавек, але тэнісіст бесталковы і неперспектыўны. Тое, што неперспектыўны тэнісіст, які даўно трэніруецца ў сваё задавальненьне рэгулярна перамагае ў спартоўцаў, сямейна-трэнерскі дуэт, відавочна толькі раздражняла. І іх зразумець можна. Мы пашам, а тут прыходзіць дзед з групы здароўя і перамагае.

Трэцім нумарам стаіць такі Аляксандар Кучук, пра якога ніхто з спецыялістаў слова добрага не сказаў, бо малады чалавек з юніёрскага ўзросту не прагрэсуе.

Сёньня ў першым матчы нашы гулялі са зборнай Расеі. Сустрэча прынцыповая. І перамаглі 3:2. Сэнсацыя, між іншым.

На першым стале Самсонаў узяў матч у Кузьміна (-7; 9; - 7; 7; 10). У другой сустрэчы Нехвядовіч нечакана перамог у Аляксея Смірнова, які ў рэйтынгу стаіць на пару соцен нумароў вышэй за яго (9; -6; 9; 9). Аляксандар Кучук, як чакалася, адбыў нумар і прайграў сваю сустрэчу ў сухую (-3;-8;-5) і заняло гэта ў яго 15 хв. Ня больш.

Потым пачаўся цырк. Лідар зборнай Самсонаў ня здолеў перамагчы свайго аднаклюбніка Смірнова. (-9;-7; 3; -6). Прычым у прайграных партыях беларусі ні разу ня вёў у ліку.

Матч вырашыў пэнсіянер Нехвядовіч перайграўшы Фёдара Кузьміна (-5; 12; -7; 9; 7). Прычым у другой патрыі Нехвядовіч вёў 7:3, але расеец зволеў перавесьці гульню на баланс. У чацьвёртай Нехвядовіч прайграваў 4:7, але здолеў выраўняць гульню. Пятую беларус пачаў шалёным спуртам – 7:1, але Кузьмін здолеў перахапіць ініцыятыву (7:6), на шчасьце Нехвядовіч такі давёў справу да перамогі –11:7.

Цікава, ці дадуць Нехвядовічу мэдаля? Ці хоць ганаровую грамату якую?

Жаночая зборная разграміла сэрбак у сухую – 3:0. Зрэшты, пра сапраўдную сілу нашай каманды давдаемся заўтра раніцай, пасьля матчу са зборнай Румыніі.

RSS feed | Trackback URI

Comments »

No comments yet.

Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.