Archive for April, 2006

пра настольны тэніс (захопнікаў Карэі і сонца не сагрэе)

Sunday, April 30th, 2006

На камандным ЧС засталося згуляць толькі адзін матч. Мужчынскі фінал Кітай вс. Паўднёвая Карэя. Адбудзецца ён заўтра. Зборная Карэі паказывае асэнсаваную і прыгожую гульню, то можа ў іх атрымаецца навязаць кітайцам барацьбу.
Дык таго. Пра вынікі.

сакартвэло

Thursday, April 27th, 2006

Нейкія дзіўна апранутыя маладыя людзі сёньня ў Вільні пікетавалі адну з заправак Лукоіла. вось картачка

На плакаціку – слоган: “літовец, не залівай лакоілаўскага бензіну, а налі грузінскага віна”.
Кранальная ініцыятыва. Толькі трэба не забывацца, што 99% таго, што прадаецца ў гэтай краіне за грузінскае віно, на самой справа – рэдкай паскуднасьці пойла балгарскага і вянгерскага паходжаньня.
А што [...]

настольны тэніс (пра пэнсіянераў)

Monday, April 24th, 2006

Сёньня ў Брэмене пачаўся камандны чэмпіянат сьвету па настольнаму тэнісу.
У спаборніцтве прысутнічае пэўная інтрыга. Прыехала жаночая зборная Паўночнай Карэі, якая нібыта можа скласьці канкурэнцыю Кітаю. Дакладней – Кітаю і Ганконгу.

пра кіно

Friday, April 21st, 2006

Калі ў пачатку 90-ых у Вільню пачалі прывозіць актуальнае галівудзкае кіно, я доўга ня мог даць веры, што ў нашых кінатэатрах паказываюць тыя самыя фільмы, што зьбіраюць мільёны ў заходнім пракаце. Надта гэтыя кіны былі банальныя, патасныя і дыдактычныя. У мяне была вэрсія, што кожны галівудзкі фільм выпускаецца ў 2 вэрсіях. Адна нармальная для заходняга [...]

гасьціннасьць

Friday, April 7th, 2006

Журналіст з адной эўрапейскай тэлевізіі заехаў у сталіцу адной ўжо эўрапейскай краіны паздымаць сінхронаў на беларускую тэматыку. Каб госьцю зрабіць прыемнае, беларускія студэнты аднаго эўрапейскага ўнівэрсітэта правялі незаплянаваны пікет каля амбасады РБ. Чыста, каб госьцю было што паздымаць.
Дык я вось пра што. Можа палестынцы займаюццца інцэніроўкамі не для таго, каб сказіць і без таго [...]

усенароднае прызнаньне і слава

Wednesday, April 5th, 2006

Учора ўступіў у саюз бел. пісьменьнікаў. Праўда, кажуць, што сёньня арганізацыю шрайбікусаў павінны зьліквідаваць.
Ну хоць дзень пабуду ў творчым саюзе, які быў створаны па ініцыятыве І.Сталіна.

Шцірліц ішоў па горадзе

Monday, April 3rd, 2006

Юлька нарубалася бульёну і кураціны. Бушуе, не дае спаць. То запісваю тое, пра што забыўваўся занатаваць. Бо дробязь.
Савецкага чалавека адрозьніць ад несавецкага вельмі проста. Савецкі чалавек можа дасягнуць рэальных вышыняў кар’еры, 3 разы на год езьдзіць катацца на лыжах у Швайцарыю, стаць рэдактарам блатнога часопіса, але яму ніколі ў галаву не прыйдзе за пару [...]