дзень Непрылежнасьці Зарачанскай Рэспублікі

Заўтра дзевятыя ўгодкі абвяшчэньня Незалежнасьці Зарачанскай Рэспублікі. Вялікіх сьвяткаваньняў ня будзе.

Увечары на плошчы пакажуць новую фільму Ромаса Лілейкіса, ну і канцэрт ў кавярні Ёнаса. На кіно, відаць, схажу.

Кажуць, што прэм’ер Рэспублікі Ромас Лілейкіс не ў гуморы, і пагражае, што больш ня будзе рабіць ніякіх фэстаў. Напэўна, не знайшоў грошай і энтузіястаў. У мінулыя гады сьвята неяк хітра трапляла пад выбары і сродкі знаходзіліся лягчэй. То агітавалі за ўступленьне ў ЭЗ, то Адамкусу выдавалі ганаровае грамадзянства. Нічога супраць ня маю, але асадак застаўся.

Карацей шкада. Для маіх сяброў-знаёмых дзень Незалежнасьці Зарачанскай Рэспублікі была добрая нагода сустрэцца без папярэдніх званкоў.

Чым далей жыву, тым складаней становіцца прыдумляць прычыны для сустрэчаў зь людзьмі якіх калісьці любіў.

RSS feed | Trackback URI

Comments »

No comments yet.

Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.