за нашу і вашу волю (у чарговы і неапошні раз)
чарговы раз літоўская палітэліты прадэманстравалі сваё глыбокае разуменьне сітуацыі ў РБ.
Рашэньне было хуткім і як заўсёды дзіўным.
На тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі ў самы бліжэйшы час будзе забаронена рэтрансьляцыя БеларусьТВ. З такім жа посьпехам беларусы могуць перастаць купляць літоўскія самалёты. Аўдыторыя канала складалася з настаўніц віленскай беларускай школы імя Ф.Скорины і адчайных фрыкаў.
Матывацыя, як водзіцца, будзе стане вядомай на днях. Думаю, напішуць што-небудзь пра дэзінфармацыю і варожасьць.
Па тых самых матывах спакойна забараніць распаўсюджаньне ў краіне ўсіх расейскіх каналаў разам з rtvi. Навошта нам хасідскія навіны?
Калі каму цікавыя падрабязнасьці з літоўскага тэлерынку – то вам сюдой.. Тэкст талковы, але аўтар ня сільна арыентуецца ў момантах узаемаадносінаў прадусарскіх кампаній і тэлеканалаў. Але гэта ўжо нюансы распілу літаў.
Хе, а я сёньня Боінгам ляцеў зь Белавіа :). Прывітаньні і словы капітана былі па-расейску і па-ангельску, усе іншыя абвесткі па-беларуску і па-ангельску. Чытаў “Сучасьнікаў” Глобуса, суседні хлопец, відаць пад уражаньнем беларускай кнігі, узяў у бортправадніцы газету “Зьвязда”. Чытаў ня болей за хвіліну.
Ну як табе сказаць. Гледзюць людзі бт. Хаця збольшага як на цырк.