дробнае зерне
Дробнае зерне негатыву для савецкага фотаматара было недасяжнай марай і мэтай жыцьця. Часопіс “Советское фото” рэгулярна друкаваў зацемкі з чаруючымі загалоўкамі “Как самому сделать мелкозерністый проявітель” і “Родінал в домашніх условіях”.
Легендарны Rodinal у хатніх умовах не спрабаваў рабіць. Але вось кодакаўскі D-76 замешваў. Вынікі сільна станоўчымі назваць нельга. Бо чысьціня рэактываў, якія прадаваліся савецкім фотааматарам была далёкая ад кодакаўскіх стандартаў.
Зараз дробнае зерне фотастужкі – зусім не фокус. Складаней атрымаць прыгожае буйное зерне. Не шум пікселяў, але зерне.
Зь месяц таму зарадзіў у апарат стужку Fortepan 400. Вынік пераўзыйшоў усе чаканьні. Негатывы атрымалі прыемную грубую структуру. Настальгічную. Шкада, што эпоха аналягавай фатаграфіі сыходзіць.
пс. тут яшчэ картачкі. Мадэлі тыя самыя.
No comments yet.