Archive for February, 2006

дробнае зерне

Monday, February 27th, 2006

Дробнае зерне негатыву для савецкага фотаматара было недасяжнай марай і мэтай жыцьця. Часопіс “Советское фото” рэгулярна друкаваў зацемкі з чаруючымі загалоўкамі “Как самому сделать мелкозерністый проявітель” і “Родінал в домашніх условіях”.
Легендарны Rodinal у хатніх умовах не спрабаваў рабіць. Але вось кодакаўскі D-76 замешваў. Вынікі сільна станоўчымі назваць нельга. Бо чысьціня рэактываў, якія прадаваліся савецкім […]

настольны тэніс. работа над памылкамі

Friday, February 17th, 2006

Пазаўчора на трэніроўцы зусім нечакана ўрваў 1:7 (па партыях) ад дзяўчыны, якая гуляе ў клясічным абарончым стылі. Прычым у першых партыях сітуацыя выглядала зусім непрыемна – 2:11; 4:11; 2:11. Потым удалося крыху выраўняць гульню і нават узяць партыю. Мог бы і большага дамагчыся, каб не рабіў у кожным сеце па 2-3 памылкі на сваёй падачы.

забі сьвіньню. пасадзі дрэва.

Friday, February 17th, 2006

нейкі добры чалавэк кінуў мне ў скрынку вось такое
История Беларуси – тема, для изучения которой сложно найти свободное время.
Тем не менее, гражданин любой страны, должен владеть обязательным минимумом знаний на эту тему.
Это письмо облегчит Вам эту задачу.
Мы подготовили специально для Вас памятку по Истории Беларуси
Вы можете скачать ее, и сохранить в виде памятки с нашего […]

підагагічаскае

Friday, February 17th, 2006

далучаем Юльку да бяздонных скарбаў армянскай культуры.

сумбур заместа музыкі

Wednesday, February 15th, 2006

Рэдакцыя часопіса Архэ нарэшце выклала ў сетку нумар, у якім апублікаваная мая рэцэнзія на кнігу Юрыя Туронка “Беларуская кніга ў 2-ой Рэчы Паспалітай”.
Падрыхтоўка матэрыялаў для гэтай рэц. забрала не адзін год (брутто), а тэкст атрымаўся нейкім сумбурным і непрычэсаным. Так яно звычайна і бывае. Замах на рубель. Удар – на капейку.
пс. карцінкі ніякага дачыненьня […]

пра карыкатуры

Friday, February 10th, 2006

Вось усе кажуць: карыкатуры-карыкатуры. На самой справе, лягічнага тлумачэньня, чаму арабцы так пакрыўдзіліся на гэтыя нявінныя карцінкі няма. Маю падозраньне, што яны зусім не пакрыўдзіліся. У Серусеру яшчэ горшыя друкавалі. І рабілі гэта кожны дзень на старонках часопісаў “Кркадзіл”, “Перац” і “Вожык”. І ніводнаму сірыйскаму шэйху ў галаву не прыходзіла абурацца, бо калі табе даюць […]

кузьня беларускага духу

Thursday, February 9th, 2006

Даволі часта даводзіцца людзям тлумачыць розныя простыя рэчы. Ну, напрыклад, чаму без належнага аптымізму гляжу на дзейнасьць віленскай беларускай школы імя Фр. Скарыны.
Аўтар штотыднёвай беларускай праграмы “Віленскі сшытак”, якя транслюецца па літоўскаму целіку, Таня Дубавец задавала вучням віленскай белшколы пытаньне: “Каго з выпускнікоў Віленскай Беларускай гімназыі Вы ведаеце?”. Абсальвэнты адказвалі як умелі.
Глядзець тут […]