спорт і палітыка
на радзіве свабода зусім перасталі закусываць.
Аказываецца, што Сашурын ня трапіў у склад біятлоннай зборнай зусім не таму, што марудна бегае і ня вельмі трапна страляе, не таму, што сусьветны біятлон зрабіў процьму крокаў наперад за апошняе дзесяцігодзьдзе. Тут у справу чэснай і потнай спартовай барацьбы, бач ты, умяшалася палітыка.
Можна падумаць, што Сашурын адмовіўся лыжы Лукашэнку намазаць ці на прэзідэнскіх ролерах гайкі падкруціць. Устаў у позу і пайшоў зьбіраць подпісы за Баскетбаліста. Нічога такога і блізка не было.
Ясна, што ў беларускім лыжым спорце адбываюцца нейкія хітрыя гісторыі, але палітыкай гэта нік не назавеш.
Сярод беларускіх спартоўцаў апошніх 15 гадоў актыўнай (і палітычнай) пазыцыяй вылучалася Сьвяталана Парамыгіна. Астатнія па любому сьвістку ўлады зь вялікім задавальненьнем скокнуць зь любога раўбічскага трампліна хоць на лыжаролерах.
Згодны з тваёй ацэнкай. Сашурыну даўно пара на пэнсію. Ня ведаю, чым кіраваўся журналіст, прапануючы такую тэму…
наконт сашуріна… я асабліва спасылак на палітуку ў артыкуле не заўважыў. проста яго асабістая незадаволенасьць сітуацыяй і пошук чыньнікаў гэтага звонку, а не ў сабе…
а парамыгину я сёньня на бт бачыў. вось толькі не глядзеў, таму ня ведаю, што там яна казала. спадзяюся проста распавяла праўду — што ў лепшым выпадку атрымаем адзін медаль - у фрыстайле…
2br23
Сашурын – зусім ня той суразмоўца, ад якога можна выцягнуць цікавыя дэталі. Чувак сам замазаны ў дзіўных гісторыях, таму натуральна, што пра ўсё не раскажа.
Для яго, само сабою, крыўдна ня трапіць у Турын. А мне, як чалавеку які нейкі пэрыяд свайго жыцьця прысьвяціў беганіне на лыжах непрыемна, што Іра Татанайка, якая навучылася бегаць у майго трэнера выступае за Ўкраіну. Нам з Сашурыным не дадзена зразумець адзін аднога. І гэта радуе.
2stolik
я і на фрыстайл ня крэпка разьлічваю.