пра надвор’е
У гэтых дурацкіх маразах ёсьць і свае плюсы. На нашай вуліцы прыкметна скараціўся трафік і машын і людзей.
Па-першае, ужо тыдзень як Кальварыйскі рынак не працуе.
Па-другое, значная частка прыватнага транспарту стаіць на прыколе. Хацелася, каб гэтая стаянка для большасьці аўтааматараў стала вечнай. Спадзявацца, што гэта здарыцца, канешне глупа, але без мэталалому на калёсіках, горад выглядае куды сімпацішней.
Што праўда, асаблівага паляпшэньня экалягічнай абстаноўкі ў Сьніпішках не назіраецца. Вялікая колькасьць дамоў тут на пячным ацяпленьні, і печкі тыя топяцца вуглём з Данбасу і Кузбасу. І чадзіць той вугаль – дай дарогі. Але цішыня таксама нечага каштуе.
No comments yet.