час ад часу

Час ад часу здараюцца сьмешныя гісторыі. А можа ня вельмі сьмешныя.

Ю.Барысевіч, напрыклад, ня так даўно абвінаваціў мяне ў тым, што, я, нібыта напісаў рэцэнзію-пашквіль на кніжку (якую?) Янкі Брыля. Нічога пра Янку Брыля не пісаў ні разу, дый і стаўлюся да яго тэкстаў зь вельмі вялікім піетэтам. У бракаванага голема не хапіла мазгоў папрасіць прабачэньня.

Бываюць розныя гісторыі. Неяк у НН надрукавалі за маім подпісам пераклад да якога ня меў дачыньня. Жыцьцёвая штука. Адзіная мая публікацыя у тыдёвіку “ЛіМ” прайшла за подпісам “Сяргей Дубавец”. Публікацыя прайшла тарашкевіцай і з ачыпяткамі. Ганарару, праўда, зь Ліма так і не атрымаў.

Гугль часам прыносіць забаўныя весткі. На думку некаторых таварышаў аўтарскія правы на гэты здымак належаць амаль мне. Можна нават сьмяяцца.

RSS feed | Trackback URI

8 Comments »

Comment by br23
2006-01-20 19:02:23

Цяжка быць знамянітым. :))

 
Comment by Zołak
2006-01-21 04:01:29

Nu dyk narmalnaja fotka :) Ja b navat i nie raspaznaŭ, što heta padrobka :)

 
Comment by Administrator
2006-01-21 04:22:31

Я распазнаю. Бо ў фотакружок хадзіў.:)

 
Comment by Administrator
2006-01-21 04:35:06

Цяжка быць знамянітым

ніколі такога не заўважаў :)

 
Comment by l_z
2006-01-21 11:18:21

Што знамяніты, альбо што ім цяжка быць?

 
Comment by Administrator
2006-01-21 11:25:21

знамянітасьці не заўважаў :)

 
Comment by br23
 
Comment by Administrator
2006-01-21 16:07:05

2br23

так і думаў, шо гэта твая твурчасьць.

 
Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.