вынікі бяз вынікаў. 2005
Мінулы год нейкім тухлым аказаўся на літаратурныя падзеі. Калі ня браць увагу валтузьню вакол пісьменьніцкіх кантор, натуральна.
Вось Акудовіч літаратарам году абазваў А.Фядуту. Але В.Акудовіч, уласна, і вылучаецца сваім непатоўрным талентам ў упор ня бачыць розьніцы паміж зернем і шалупіньнем. Дзякуючы яго фэнамэнальнай эстэтычнай сьлепаце і высілкам вартых лепшага ўжытку, у беларускай літаратуры непагана атабарыліся пэрсанажы кшталту З.Вішнёва і Ю.Барысевіча – недавяркі і псеўдаавангардысты. Праз год, можа і Фядута стане правадром новага беларускага ліціратразнаўства. Хто ведае?
Традыцыйны нашаніўскі конкурс-віктарына “найлепшыя кнігі году” таксама сьмешны атрымаўся. Як ніколі.
Выдавец Генадзь Вінярскі палічыў вартым паставіць на першае месца кніжку, якая выйшла ў яго выдавецтве. Толькі вось незадача – кніжка ня вельмі атрымалася. І тэксты прадстаўлены абы як, і ілюстратыўны матэрыял бедны (у мяне на хардзе і тое лепшая калекцыя зьбярэцца).
У.Арлоў таксама ў сьпіс ўставіў кніжулю да якой крэпка далучыўся. Ведаеце, гэта ўжо не кумаўство, а чорт ведама што.
А сьпіс характэрны тым, што ў дзесятку лепшых кніг ня трапіў фікшн напісаны ў апошнія гады. Такая вось ліціратура атрымліваецца.
Канешне, агульную карцінку скрашываюць пераклады Сяргея Шупы і Паўла Касьцюкевіча, але той факт, што ў шорт-ліст Глінянага Вялеса трапіла ажно 2 кнігі эсэістыкі мяне ня радуе.
Бачыў у кнігарні кніжку Марыі Вайцяшонак. Ось цо да. Але яна не з тае пясочніцы.
апрача
Купіць дом у Італіі. Марыя Вайцяшонак у ARCHE 3(26)-2003. нічога не чытаў.
А пясочніца вельмі пацешная, трэба прызнаць
Дзякуй за лінк на апавяданьне.
Дарэчы, прынамсі, адзін раз яна была згаданая ў Пясочніцы:
* http://txt.knihi.com/rejtyngi/rejtyng-2002.html
Людміла Рублеўская, кніжная аглядальніца газэты «Беларусь сегодня»
5. Марыя Вайцяшонак «Сад нявіннасьці»
А вось што Людміла Рублеўская кажа пра гэтую кнігу:
Проза Марыі Вайцяшонак не адносіцца да “лёгкага чытаньня”. Вядома, сёньня менавіта “чытэльнасьць”, здольнасьць аўтара прымусіць чытача “сьлізгаць” уздоўж радкоў лічацца паказчыкам майстэрства, “прасунутасьці”. А калі тэкст яшчэ перасыпаны цытатамі і алюзіямі на філосафаў і “палітычныя моманты” — супер.
Хаця калісьці гэта ўсё называлася рамяством, даведзеным тым жа ра-сійскім “журналюгам” Уласам Дарашэвічам да абсалюту: кожны абзац – сказ – адно-два словы, іронія, шок, дась-ціпная разьвязка.
Я не кажу, што гэта дрэнна, не. Проста гэта не выключае іншага, абзыванага сёньня “традыцыйнай беларускай прозай”. Можна абурацца аўтарам, які прымушае разблытваць вобразы, падстаўляцца пад удар словаў, што пакідаюць на сьвядомасьці шнары. Але гэта ёсьць літаратура – і не “таксама літаратура”, а, магчыма, яе вышэйшая праява.
Проза Марыі Вайцяшонак апош-нім часам набывае прызнаньне чытача. Кожны сказ – бясконцы, як горны ручай, які нясе цябе сваім непаўторным шляхам, імклівым і вычварным. Варта толькі аддаць сваю сьвядомасьць гэтай плыні – і трапляеш у чароўны сьвет, дзе жанчына стварае прыгажосьць пасярод архіпелагу паміраючай вёскі, дзе чуйная душа яе пакутуе пакутамі ўсіх суседзяў – па вёсцы, па краіне, па сусьвету, і марыць выратаваць усіх – вядома, праз прыгажосьць. Бо сучасная вёска памірае ня толькі таму, што яе пакідаюць маладыя. Гэта хутчэй наступства таго, што вёска забылася сама на ся-бе, на свае карані, закінула дзівосныя тканыя посьцілкі і карункі на гарышча, развучылася вырошчваць кветкі – не на продаж, а дзеля душы. Дом страціў сваю далучанасьць да вечнасьці, да роду, не шануюцца ў ім рэчы, што захавалі цяпло рук пра-шчураў… Цягнуцца вечарамі сумныя картэжы-калёсы – жанчыны вязуць дахаты сваіх непрытомных гаспадароў… А дом для Марыі Вайцяшонак – паняцьце сьвятое, бо яна сама, дачка сасланага польскага асадніка, народжаная ў сібірскай высылцы, была яго пазбаўленая. І цяпер усё жыцьцё адраджае, аднаўляе – дом і сад, і душэўную прыгажосьць, якая паяднала людзей, жывёлаў, кветкі, камяні…
Кніга аздобленая фотаздымкамі, зробленымі самой пісьменьніцай – гэта яе сад і яе дом, апісаныя ў кнізе, дакладней, не апісаныя – усьпетыя, бо гэта проза – паэма, проза – сказаньне, якое пераходзіць то ў галашэньне, то ў прыпавесьць, то ў ціхую тужлівую песьню.
Але заўваж, толькі аднойчы. Дый Рублеўская, канешне, развезла сіропу.