Бабілёнія
Беларускія апазыцыянэры забаўныя людзі. Звычайна яны бурліва рэагуюць на тыя захады ўладаў, якія ня вартыя і пляўка. А калі на даляглядзе ўзьнікае рэальная непрыемнасьць – то маўчок.
Аказывецца, што ў РБ ўводзяць біямэтрычныя пашпарты.
На самой справе, адбіткі пальцаў ня толькі могуць распавесьці пра расавае паходжаньне ўладальніка, але скажам выдаць інфармацыю пра наяўнасьць ці схільнасьць да тых ці іншых гэнэтычных хваробаў. Напрыклад. Больш таго, інфармацыю з той мікрасхэмы можна будзе счытаць і без згоды ўладальніка, лякалізаваць яго знаходжаньне і г.д. і т.п.. І гэта прытым, што словазлучэньне “ахова прыватнай інфармацыі” на тэрыторыі РБ і так пусты гук.
Ёсьць яшчэ адзін непрыемны аспэкт – дакладнасьць сучасных біямэтрычных сістэмаў больш чым прыблізная.
Пасьля вялікіх скандалаў, праэкт ўвядзеньня біямэтрычных пашпартоў у Эўропе заглух. Здаецца, у Літве таксама гэтую ідэю паклалі пад сукно. У РБ – да тых адбіткаў пальцаў няма нікому справы. Беларускія інціліктуалы з ахвотай паўдзельнічаць ў глупым флэшмобе пад назвай “пакажам нямецкай брахалаўцы хто ў хаце хазяін”, але ідэя кантраляваць рухі роднай дзяржавы ім рэдка прыходзіць у галаву. Асабліва, калі за той кантроль ніхто не адшпілівае дадатковае фінансаваньне.
[...] Пачатак тэмы тут [...]