пра энцыкляпудзіі
Я ўжо неяк пісаў, пра тое, што вікіпэдыя ня гледзячы на ўсю прыгажосьць задумы, мае структурыя хібы. Апанэнты казалі, што праэкт малады, разьвіваецца і ўсё будзе чыкі. Пачакай.
Мінула 10 месяцаў і нейкіх прыкметных зьменаў у лепшы бок пакуль не заўважыў. Можа іх і ня будзе. Раптам зьявіцца новая цацка для магістараў усіх навук.
На днях у стужцы навінаў канторы “Адкрыты код Літве” напаткаў паведамленьне, што ў літоўскай вікіпедыі ажно 10.000 арыткулаў. Палез глядзець на плён працы літоўскіх таварышаў. Як водзіццца, першай справай зірнуў на артыкул “Беларусь”.
З артыкула вынікае, што ў асобных рэгіёнах Рэспублікі Беларусь польская мова мае статус афіцыйнай, у краіне пражывае больш за 10 млн. чалавек і т.п.
Цалкам верагодна, што ўся гэта валтузьня анальфабэтаў мае нейкі сэнс. Толькі я яго ў упор ня бачу.
http://www.br23.net/be/2005/12/21/belarusian-wikipedia-my-two-cents/ - адказ
дурацкае пытаньне.
ты не спрабаваў для такіх рэчаў выкарыстоўваць trackback?
1. Не знайшоў на старонцы нічога пра польскую мову.
2. Ацэнка колькасьці насельніцтва (10 300 483) — хутчэй за ўсё, з CIA — The World Factbook альбо з аналагічнай крыніцы. А колькі ты дасі і на якой падставе?
1. зараз выправілі
гл. тут. Але з год вісела і нікому вока ня муліла.
2. Ёсьць для гэтага мінітэрства статыстыкі. Яны зусім іншыя лічбы даюць.