кніганошы (амаль па У.С. Караткевічу)

Алег Дзярновіч у НН піша, што кніганоша ўратуе нацыю.

Можа яны ў XIX ст. і ратавалі літоўскую нацыю, толькі тыя часы мінулі даўно, і кніжка зараз нікому дарам непатрэбная. Ключавое слова тут “дарам”.

Кніганошы, вядома, несьлі высакародную функцыю, але самі яе веліч усьведаміць не маглі. Бо цёмнымі былі тыя “валацёры кнігі” як сібірскія валёнкі. Факт мэдыцынскі. Кніжкамі яны займаліся не для таго, каб сеяць разумнае і вечнае, а таму што тэма была высокарэнтабельнай. Ціпа як зараз цыгарэты.

Гэта ўжо дзеці кантрабандыстаў за тыя кніжныя грошы атрымалі адукацыю і сталі людзьмі. (гм… чарговы доказ невырашальнасці праблемы курыцы і яйка)

Алег Дзярновіч мог гэтага ўсяго канешне і ня ведаць. Што мяне, чамусьці, не зьдзіўляе.

RSS feed | Trackback URI

Comments »

No comments yet.

Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.