куба

У савецкага народа неяк не склалася дружбы з Кубай. Хаця, здавалася, асаблівых падставаў не любіць кубінак (кубінцаў) няма.

Савецкія людзі чамусьці адмаўляліся верыць у тое, што цыгарэты з цыгарным тытунём за 20 кап./пачка – гэта крутая халява, кубінскі рум – напой элітарны і дастойны стала, дапусьцім, электрыка ці брыгадзіра, а буры трасьняговы цукар – мала таго што мае выраз смак і водар, дык у давесак, пры яго вытворчасьці не выкарыстоўваеца ані вапна ані поташ.

Не… Савецкія людзі самааддана душыліся ў чэргах за баўгарскім кэтчупам (пры тым, што ў крамах было поўна таматнай пасты), за зялёным гарошкам расфасоўкі фірмы Глобус і паскудным пойлам пад назвай “Медвежья кровь”. Пра культ жувачкі я ўжо маўчу. І давесьці неразумнасьць такой мадэлі паводзінаў было немагчыма.

Такое вось выходзіць гастранамічнае непаразуменьне.

RSS feed | Trackback URI

Comments »

No comments yet.

Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.