Archive for December, 2005

дубляж

Monday, December 26th, 2005

Паэт-нядоля С.Патаранскі нарэшце знайшоў кропку рэалізацыі сваіх рэжысёрскіх амбіцыяў. Разам з Франакам Вячоркам яны зьбіраюцца займацца дубляжом кіна на беларускую мову.
За саму ідэю перагучваць кіно (за выключэньнем праэктаў для груднічкоў ціпа “тэлетабяў” і шчырага лацінамэрыканскага “мыла”) трэба біць па галаве цяжкімі прадметамі. Канешне, тытры куды дзешавейшыя ў вытворчасьці, іх прасьцей распаўсюджваць, дзякуючы ім можна [...]

барацьба з урэднымі прывычкамі

Sunday, December 25th, 2005

Аплікацыя, якіая не дазволіць запусьціць выбраныя вамі праграмы пакуль не міне вызначаны вамі адрэзак часу. Ну каб пазьбегнуць спакусы, кожныя 2 хв. правяраць пошту ці праганяць ад раніцы да вечара контр-страйка. Ці мала ў каго якія спакусы на машыне водзяцца? Працуе пад віндой.
Думаю, карысная штука.

Таіса Бондар

Sunday, December 25th, 2005

Адыйшла Таіса Бондар. Ня ведаю, з чым былі зьвязаныя яе целарухі апошняга дзесяцігодзьдзя. Верагодна, цётка прагнула статуса. Прагібалася перад уладамі старанна. Як умела. Крыўдавала на кіраўніцтва СП за тое, што не вылучалі на дзяржпрэмію і наогул не паважалі за добрую пісьменьніцу.
Ейны адыход не заўважылі начальнікі, не знайшлося і каму з калегаў сказаць пра яе [...]

Бабілёнія

Friday, December 23rd, 2005

Беларускія апазыцыянэры забаўныя людзі. Звычайна яны бурліва рэагуюць на тыя захады ўладаў, якія ня вартыя і пляўка. А калі на даляглядзе ўзьнікае рэальная непрыемнасьць – то маўчок.
Аказывецца, што ў РБ ўводзяць біямэтрычныя пашпарты.
На самой справе, адбіткі пальцаў ня толькі могуць распавесьці пра расавае паходжаньне ўладальніка, але скажам выдаць інфармацыю пра наяўнасьць ці схільнасьць да [...]

пра энцыкляпудзіі

Tuesday, December 20th, 2005

Я ўжо неяк пісаў, пра тое, што вікіпэдыя ня гледзячы на ўсю прыгажосьць задумы, мае структурыя хібы. Апанэнты казалі, што праэкт малады, разьвіваецца і ўсё будзе чыкі. Пачакай.
Мінула 10 месяцаў і нейкіх прыкметных зьменаў у лепшы бок пакуль не заўважыў. Можа іх і ня будзе. Раптам зьявіцца новая цацка для магістараў усіх навук.
На днях [...]

кніганошы (амаль па У.С. Караткевічу)

Friday, December 16th, 2005

Алег Дзярновіч у НН піша, што кніганоша ўратуе нацыю.
Можа яны ў XIX ст. і ратавалі літоўскую нацыю, толькі тыя часы мінулі даўно, і кніжка зараз нікому дарам непатрэбная. Ключавое слова тут “дарам”.
Кніганошы, вядома, несьлі высакародную функцыю, але самі яе веліч усьведаміць не маглі. Бо цёмнымі былі тыя “валацёры кнігі” як сібірскія валёнкі. Факт мэдыцынскі. [...]

віленскі гумар

Friday, December 16th, 2005

У прынцыпе, віленчукі заўсёды лічыліся людзьмі дасьціпнымі, нават зласьлівымі. Сёньня ў гэта верыцца з цяжкасьцю. Але выглядае на тое, што так і было.
Апошні выбух тае зьедлівасьці прыходзіцца на 40-ыя гады мінулага стагодзьдзя. Гэроямі гарадзкіх показак былі савецкія салдаты. Віленчукі пацешаліся над іх глупасьцю, беднасьцю, хамствам і г.д. Ніхто гэты фальклёр не зьбіраў [...]