палемісты ленінскай школы

Беларускія навіны я чытаю па-дыяганалі. Як і любыя іншыя. Пару дзён таму мяне зачапілі загалоўкі ў стужцы белапану. Загалоўкі з падзеі, якая мала мяне хвалюе – сустрэчы ппрб з правінцыйнымі расейскімі шрайбікусамі . Але быў зачараваны. Слухайце гэту музыку:

“Лукашенко: интернационализм — одно из национальных достояний”

“Лукашенко: частная собственность должна работать под контролем государства”

“Лукашенко: трое детей — бесплатная квартира”

Я нават некалькі гадзінаў разважаў над пытаньнем: “ці гэта хатнія загатоўкі, ці такая крутая імправізцыя?”. І шчыра парадаваўся за прыкметны літаратурны талент Лукушэнкі які раней не ўпарта заўважаў. Ці не хацеў заўважаць.

Але. Пасьля уважлівага вывучэньня тэкстаў паведамленьняў, аказалася, што калі хто і мае некаторыя здольнасьці да зьвязваньня слоў, дык гэта ананімны красавец з прэсслужбы ппрб. Да ўсіх трох вышэйагучаных максім Лукушэнка ня мае ніякага дачыненьня.

А шкада.

RSS feed | Trackback URI

1 Comment »

Comment by br23
2005-11-25 19:35:12

Аф-топнае пытаньне: чым перакідваў запісы ў Wordpress?

 
Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.