пра новы саюз пісьменьнікаў
вельмі добрыя карцінкі з мерапрыемства. Тут кароткі сьпіс самых прыкметных дзеячоў новай твурчай суполкі. Ён уражвае: Т.Шамякіна, Гніламёдаў, Георгі Марчук (ці існуе на гэтым сьвеце хоць 1 фацэт які ўмудрыўся дачытаць да канца яго піесы?), графаман і стукач Мікола Мятліцкі, даўно і глыбока неадэкватная Таіса Бондар. Віця Шніп чамусьці замазаўся. Хаця зь яго, як з будаўнічка, спрос невялікі. Сабраліся пісьменьнікі – дай дарогі. З усяго сьпісу толькі Раісу Баравікову, аўтарку першых беларускіх парнаграфічных вершаў (сарві зь мяне сукню, шпурні мяне ў траву), можна чытаць.
Самае непрыемнае ва ўсіх гэтых спробах гандлявацца з д’яблам ў тым, што ў сухім астатку заўсёды атрымліваецца, што душу ты яму аддаеш за так.
No comments yet.