Archive for November, 2005

пытаньні мовазнаўства (пра сінічак)

Wednesday, November 30th, 2005

Невялічкая зацемка у Нашай Ніве пра выступленьне рэктара ЭГУ Міхайлава на адной з канфэрэнцыяў, спарадзіла даволі эмацыйную рэакцыю з боку прэслужбы ЭГУ, так і даволі бурлівае абмеркаваньне (гл. тут і тут) з удзелам незацікаўленых асобаў.
Мне на самой справе, абсалютна фіялетава, як ставіцца да беларускай мовы сп. Міхайлаў. Гэта яго прыватная справа. Цікавіць зусім іншы [...]

палемісты ленінскай школы

Friday, November 25th, 2005

Беларускія навіны я чытаю па-дыяганалі. Як і любыя іншыя. Пару дзён таму мяне зачапілі загалоўкі ў стужцы белапану. Загалоўкі з падзеі, якая мала мяне хвалюе – сустрэчы ппрб з правінцыйнымі расейскімі шрайбікусамі . Але быў зачараваны. Слухайце гэту музыку:
“Лукашенко: интернационализм — одно из национальных достояний”
“Лукашенко: частная собственность должна работать под контролем государства”
“Лукашенко: трое детей — [...]

араўнальнае літаратуразнаўства

Tuesday, November 22nd, 2005

кожнаму ясна, што трэба галасаваць за адзінага. Бо баскетбаліст, прафэсар і т.п. У першую галаву, што баскетбаліст.
Але некаторыя сумневы ўсё ж прысутнічаюць. Напрыклад, параўнаўце два тэксты. Будучыня палітыка, у штабе якога працуюць мэтадам “копі-пэйст”, як па мне, занадта туманная.

пра новы саюз пісьменьнікаў

Saturday, November 19th, 2005

вельмі добрыя карцінкі з мерапрыемства. Тут кароткі сьпіс самых прыкметных дзеячоў новай твурчай суполкі. Ён уражвае: Т.Шамякіна, Гніламёдаў, Георгі Марчук (ці існуе на гэтым сьвеце хоць 1 фацэт які ўмудрыўся дачытаць да канца яго піесы?), графаман і стукач Мікола Мятліцкі, даўно і глыбока неадэкватная Таіса Бондар. Віця Шніп чамусьці замазаўся. Хаця зь яго, як з [...]

чайка ў пралёце

Friday, November 18th, 2005

матка беларускага трэшу Ніна Чайка (як усім вядома, у беларускага трэша, як і належыць, 2 мамы – Ніна Чайка і Элеанора Язерская) не атрымала запрашэньня на сьвяткаваньне 80-цігодзьдзя беларускага радзіва і страшна пакрыўдзілася.. Шкада, што яе пагналі з эфіру. Підарачка “Разговор по существу” ня мела ў сваім жанры роўных. Нават пра мяне зрабіла праграму. Сам [...]

пра настольны тэніс

Tuesday, November 15th, 2005

усё ж гэта вялікі від спорту. Вельмі маладая польская дзяўчына Наталія Партыка ужо даволі заўважна выступае ў прафэсійных турнірах, мае прыстойны №252 ў сусьветнай кваліфікацыі рэйтынг (у мяне такога ніколі ня будзе). Пры гэтым у яе няма кісьці правай рукі. Пры падачы яна заціскае мячык у лакцявым згібе і потым падкідывае яго лакцём жа [...]

* * *

Friday, November 11th, 2005

мокнуць пад дажджом
шэрыя галубы на
чорных галінах