па сьлядах чужых выступленьняў
Friday, July 29th, 2005у чарговы раз пра беларуска-літоўскую дружбу
у чарговы раз пра беларуска-літоўскую дружбу
Свае mp3-плэеры плянуе выпускаць менскі завод “Гарызонт”
І, наогул, вельмі добра, што ў іфір вярнуўся мой любімы аўтар
я тут дзіцячай паэзіяй зачытваюся. Беларускія паэты, любяць рыфму “сук-барсук”. За сёньня тры разы напаткаў. У М.Скоблы барсук на сук сваю скуру (а мо ўсё ж футра?) вешаў. Чэснае слова.
калісьці, даўным даўно, вельмі часта даводзілася весьці напружаныя размовы з бацькам за мой почырк. Яму здавалася, што пішу я больш чым няважна, што калі б прыклаў бы крыху намаганьняў, то праблема была б зьнятая. Ён мне спрабаваў растлумачыць, што чалавек з неахайным почыркам нічога ня варты ну і г.д. Размовы праходзілі на павышаных, паўднёвых танах. [...]
Страшна глупая лексема “ровар”. На яе нават рыфмы зразумелай для рыбяцёнка няма. Апрача “бровара”, канешне.
Мой зялёншчык, ня толькі фарцуе самай правільнай зелянінай, але і сам фрык яшчэ той. Для падлікаў карыстаецца звычайнымі счотамі, якія вісяць на сьцяне яго павільёна. Апэрацыі множаньня\дзяленьня на іх выконваюцца, канешне вельмі кучарава, але затое разьвіваецца абстрактнае мысьленьне.
мне падабаюцца школьныя выдатніцы.
Такая самаўпэўненасьць. Любяць вучыць жыць. Тон мэнтарскі і панібрацкі расслаблены. На крывой казе не пад’ехаць.
Пазакляснае чытаньне. Гэта нам не задавалі.
Цікава, а што ёй задавалі? Хто ў гэтую атручаную піраксідам галаву здолее ўбіць, што ў 1923 годзе ў Вільні кніжкі Ластоўскага не магло выйсьці бай дзефолт?
З Абдзіраловічам, наогул неяк няёмка выйшла. [...]