курыць – здароўю урэдзіць
Ехаў у маршрутцы. Двое маладых людзей (звычайныя маладыя людзі, ну крыху за 20, апрануты нармальна, адэкватна сябе паводзяць і т.п.) даволі гучна абмяркоўвалі якасьці _шыркі_ ў розных барыг. У каго лепшая, у каго зусім абышто. Тэмы гэтай ім хапіла хвілінаў на 10. Потым пачалі дзяліцца адзін з адным досьведам кіданьня курэньня. Адзін кінуў з дапамогай пластыраў, другі абыйшоўся чупа-чупсамі. Здароўе берагуць, трэба думаць.
No comments yet.